Прэзентацыя кнігі Віктара Марціновіч пра Шагала ў Магілёве

04.03.2016 18:30 - 20:00 Цэнтр “Кола” (зав. Чкалава, 16) Бясплатнае

Кампанія “Будзьма беларусамі!” запрашае ўсіх магілёўцаў на творчую сустрэчу з вядомым беларускім пісьменнікам Віктарам Марціновічам. Яна адбудзецца 4 сакавіка ў 18.30 у цэнтры “Кола” (зав. Чкалава, 16).

Віктар Марціновіч распавядзе пра сваю новую кнігу “Радзіма. Марк Шагал у Віцебску”. Гэтая манаграфія — першая спроба рэканструкцыі і асэнсавання адносін Марка Шагала з родным горадам.

Ад наяўных даследаванняў на гэтую тэму кніга адрозніваецца адмовай ад разгляду Віцебска толькі як кароткага перыяду ў творчасці “рускага габрэя” Шагала, што здабыў поспех у Парыжы. Аўтара цікавіць тое, як атрыманыя ў Віцебску траўмы паўплывалі на фармаванне новай мастацкай мовы Шагала, як няпростыя ўзаемаадносіны з уладамі горада, вучнямі і выкладчыкамі вучэльні выклікалі тое ўнутранае напружанне, якое прывяло Шагала ад ранніх перайманняў кубістаў і стылёвай другаснасці да ўласнага стылю. Акрамя таго (і, магчыма, перш за ўсё), дадзенае даследаванне ўпершыню аб’ядноўвае ў адзіны наратыў перажытае Шагалам у Віцебску ў 1918–1920-х і познесавецкую палітыку памяці, якая дэкласавала Шагала ў БССР да ўзроўню раскрадальніка дзяржуласнасці і памагатага ўхілістаў ад войска.szahal_cover_photo_szumauТакім чынам, “гісторыя”, “расказаная” ў гэтым тэксце, — гэта гісторыя пра тое, як Радзіма спрыяе станаўленню ўнікальнага мастака, а потым забывае яго і строга карае тых, хто спрабуе ўспомніць. У пэўным сэнсе гэта гісторыя, ступень універсальнасці якой набліжае яе да міфа.

Прыходзьце! Рыхтуйце свае пытанні! Будзе цікава!

Уваход вольны!

Віктар Марціновіч – мастацтвазнаўца, аўтарам папулярных кніг, сярод якіх раманы “Сфагнум”, “Мова”, “Сцюдзёны вырай” ды інш.

Сустрэча адбудзецца ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”.


Вам можа быць цікава

Выстава Валерыя Счастнага ў Віцебску

16.04.2026 16:00 - 14.06.2026 17:00 Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5А)

Выстава Валерыя Шчаснага «Вымярэнне» ў Віцебску

13.05.2026 10:00 - 28.06.2026 18:00 мастацкі музей (вул. Леніна, 32)

Выстава Дар’і Пунтус «Sancta Natura» ў Мінску

22.05.2026 18:00 - 21.06.2026 18:00 галерэя ДК (вул. Герцэна, 2а)

Квіз «Шуфлядка» ва Уроцлаве

27.05.2026 (19:00 - 21:00) Robin Bar (ul. Ruska 51B)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ