Прэзентацыя кнігі Змітра Вайцюшкевіча “Простыя словы”

16.05.2017 19:00 - 19:00 кнігарня Логвінаў (пр. Незалежнасці 37а) Уваход вольны

Вядомы спявак і кампазітар Зміцер Вайцюшкевіч напісаў кнігу падарожных нататак “Простыя словы”.

У чарзе на мяжы, лежачы па зламаным аўто,  у кабіне далёкасяжнай фуры Зміцер занатоўваў пра ўсё-ўсенькае: што цікавіць, непакоіць і нятхняе. Пра ўласныя прэзідэнцкія амбіцыі і дыету Памідорава, пра першае каханне і вопыты ўласнага хутаранства, пра Беласточчыну і Вільню, пра светлую будучыню і  цёмныя закуткі музыкантавай душы.

“Мяне здзівіла як са словаў, з размоваў пакрысе склалася невялічкая, але кніжачка, – кажа Зміцер Вайцюшкевіч. – І для мяне гэта таксама, можа, не такі вялікі, як акіян ці Нёман, але цуд.”

Рэдактарам кнігі выступіў культуразнаўца і калумніст Максім Жбанкоў. Перадмову напісаў Уладзімір Някляеў,  а ілюстравала кнігу мастачка Ева Гілевіч. Кніга выйшла ў выдавецтве “Логвінаў”.

Аўтар прадставіць “Простыя словы” 16 траўня ў мінскай кнігарні “Логвінаў” (Незалежнасці 37а) і падпіша ўсім ахвочым асобнікі кнігі. Пачатак а 19.

Урывак з кнігі “Простыя словы” можна прачытаць тут


Вам можа быць цікава

Выстава «Чарнобыль — быль...» у Полацку

31.03.2026 11:00 - 03.05.2026 19:00 Музей беларускага кнігадрукавання (вул. Ніжне-Пакроўская, 22)

Стэндап-гутаркі ў Варшаве

08.04.2026 (19:00 - 21:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Palina ў Тбілісі

23.04.2026 (20:00 - 22:00) Mechanica Club (9 Dmitry Uznadze)

«Relikt» ва Уроцлаве

25.04.2026 (20:00 - 22:00) Alive (Kolejowa 12)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ