Прэзентацыя нашумелага рамана Віктара Марціновіча ў Мінску

02.11.2018 19:00 - 19:00 Falcon Club Буцік Кіно (пр-т Пераможцаў, 20) Уваход вольны

Кампанія “Будзьма беларусамі!” запрашае на прэзентацыю нашумелага рамана беларускага пісьменніка, публіцыста, мастацтвазнаўцы Віктара Марціновіча “Ноч”, якая адбудзецца ў Мінску 2 лістапада ў “Falcon Club Буцік Кіно”, які з’яўляецца партнёрам мерапрыемства.

“Ноч” зусім нядаўна пабачыла свет, але ўжо займела шырокі рэзананс: сотні чытачоў на аўтограф-сесіі, супярэчлівыя рэцэнзіі ад крытыкаў, бурнае абмеркаванне твора ў сацыяльных сетках. Далёка не кожны беларускі аўтар можна пахваліцца такой цікавасцю да сябе і сваіх кніг.

Чарга па новы раман Віктара Маціновіча (фота)

“Ноч” – шосты раман пісьменніка. У ім – фантастычны свет: вечная ноч, вечны лістапад і вечнае “каляналя”. Гэта кніга пра адчуванне неспакою, небяспекі і няўтульнасці, яна пра фэйкавыя навіны і “зямны блін”, але найперш гэта кніга пра Героя, які праходзіць праз нечалавечыя выпрабаванні і імкнецца пры гэтым застацца Чалавекам.

“Ноч” Віктара Марціновіча ўжо ў продажы! Дзе набыць?

Прэзентацыя “Ночы” – выдатная магчымасць не толькі паслухаць аўтара, але і атрымаць адказы нават на самыя смелыя пытанні

Чакаем вас 2 лістапада, “Falcon Club Буцік Кіно” (пр-т Пераможцаў, 20; Заля N3)

Вядоўца — Усевалад Сцебурака

19.00

Уваход вольны

Падзея ў Facebook i Вконтакте


Вам можа быць цікава

Выстава «Два стагоддзі моды ў Мастацкім» у Мінску

07.03.2026 14:00 - 06.06.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20)

Майстар-клас па саламяных павуках у Гомелі (12+)

05.04.2026 (11:00 - 13:00) філіял Веткаўскага музея (пл. Леніна, 4А)

Начны квэст-экскурсія па Коласавай сядзібе ў Мінску (18+)

13.04.2026 (20:00 - 22:00) музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ