Прэзентацыя нефармальнага адукацыйнага праекта ў Галерэі tut.by

28.04.2016 18:30 - 20:00 Галерэя TUT.BY (пр-т Дзяржынскага, 57) Уваход вольны

Запрашаем на Прэзентацыю падарожжа з серыі праекта Лятучага універсітэта “Навуковыя падарожжы”, якая адбудзецца 28 красавіка, а 18.30 у Галерэі TUT.BY г. Минск, пр-т Дзяржынскага, 57

Нефармальны адукацыйны праект “Навуковыя падарожжы” паўстаў дзякуючы падтрымцы “Лятучага ўнівэрсітэта”, выкладчыкі якога і сталі праводзіць лекцыі ў дарозе.  Лектары – тэлолаг Ірына Дубянецкая і мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі назвалі нізку сваіх выяздных заняткаў “пошукамі трэцяе беларускае праўды”. Шукаючы гістарычнае і мэтафізічнае праўды, сябры й удзельнікі “Навуковых падарожжаў” пабывалі ва ўсіх абласьцях Беларусі, у далёкіх і блізкіх ад сталіцы кутках, вёсках, мястэчках і буйных гарадах. Зімой і летам. Тры гады.

Спакваля геаграфія падарожжаў пашырылася. Слухачы супольнасці “Навуковыя падарожжы” пабывалі ў Літве, Латвіі, Ізраілі.

Гэтым разам мы прэзентуем справаздачу са свайго навуковага падаррожжа, у  пошуках беларускае праўды, у Сьвятую Змялю, праз Польшчу і Літву.

Перад па­чат­кам прэзентацыі – выступ нашага музычнага госця Андруся Такінданга – простая музыка і простыя словы аб самым галоўным у жыцці.

Прыходзьце раней!

Уваход вольны!


Вам можа быць цікава

Выстава «Старадаўняе мастацтва: сожская скань» у Полацку

23.01.2026 15:00 - 27.02.2026 18:00 прыродна-экалагічны музей (вул. Скарыны, 21)

Выстава "Погляд скрозь час" у Гродне

19.02.2026 17:30 - 15.03.2026 19:00 КЦ "Фестывальны" (вул. Тэльмана, 4)

"Ноч соў" у нацпарку "Прыпяцкі"

01.03.2026 (08:00 - 20:00) турбаза «Хлупінская буда»

Канцэрт-спектакль "Марк Шагал. Сусвет кахання" ў Мінску

11.03.2026 (19:00 - 20:00) арт-прастора "Рэха" (пр-т Незалежнасці, 95 к. 5)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ