Прэзентацыя зборнікаў творчай спадчыны Зоські Верас

16.12.2015 17:00 - 18:00 Літаратурны музей Максіма Багдановіча (вул. М.Багдановіча, 7а) Бясплатнае

У апошнія месяцы гэтага года ў выдавецтвах “Беларуская навука” і “Лімарыус” пабачылі свет два выданні творчай спадчыны вядомай беларускай мемуарысткі, асветніцы, працаўніцы на ніве беларускага адраджэння Зоські  Верас ( сапр. Людвіка-Зоф’я Сівіцкая, па мужу Войцік): “Пакуль рука пяро трымае” ў серыі “Беларуская мемуарная бібліятэка”(укладальнік Міхась Скобла) і “Зоська Верас. Выбраныя творы” ў серыі “Беларускі кнігазбор” (укладальнік Ганна Запартыка).

Прэзентуемыя зборнікі знаёмяць чытача з літаратурнай, мемуарнай, эпісталярнай спадчынай беларускай пісьменніцы і грамадска-культурнай дзяячкі. Зборнік “Выбраныя творы” – на сёння самае поўнае выданне твораў Зоські Верас, у якое ўвайшлі вершы, апавяданні, артыкулы, успаміны, лісты, а таксама Беларуска-польска-расейска-лацінскі батанічны слоўнік. Зборнік “Пакуль рука пяро трымае” ўзбагачае “Беларускую мемуарную бібліятэку” новай арыгінальнай кнігай.

На прэзентацыі мяркуюцца выступленні: Ганны Запартыкі, Міхася Скоблы, Сяргея Панізніка, Уладзіміра Ягоўдзіка, Кастуся Цвіркі, Анатоля Сідарэвіча, Георгія Кісялёва.

 

Прэзентацыя адбудзецца 16 снежня 2015 года ў 17.00

у Літаратурным музеі Максіма Багдановіча (г.Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а)


Вам можа быць цікава

Света Бень у Амстэрдаме

10.04.2026 (19:15 - 21:00) localie.hub (Rudi van Dantzigstraat 3 (Attic) 1095 PK)

Майстар-клас па пісанках у Гомелі (12+)

11.04.2026 (11:00 - 13:00) філіял Веткаўскага музея (пл. Леніна, 4А)

«Belarus Outside Sound System: Echoes of Chornobyl» у Варшаве

24.04.2026 23:30 - 25.04.2026 05:00 Klub Mechanik (ul. Narbutta 8)

Лонгплей у Рызе

26.04.2026 (20:00 - 22:00) Laska V21 (Vagonu iela 21)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ