Свята на сядзібе Адамава

12.09.2015 09:10 - 17:00 Станцыя Лётцы Бясплатнае

12 верасня ў суботу у вёсцы Вялікія Лётцы адбудзецца шэраг мерапрыемстваў зладжаных выпускнікамі курсаў культурніцкіх мэнэджэраў “Interhistory” супольна з вялікалятчанскай школай-інтэрнатам.

У праграме пазначаны:
–  азнаямляльная экскурсія па Вялікіх Лётцах і прылеглай тэрыторыі ад мясцовага краязнаўца і дырэктара школы-інтэрната Міхаіла Дука. Вы зможаце ўбачыць рэшткі батанічнага сада сабранага вядомым батанікам Уладзімірам Адамавым, які ў пачатку 20 стагоддзя пражываў там, рэшткі брукаванай дарогі таго ж часу, рэліктавыя расліны, а таксама сядзібны дом, у якім пражываў батанік.
– прыборка і добраўпарадкаванне прысядзібнай тэрыторыі і самой сядзібы
А завершыць свята выступ вядомага фольк-гурта “Vuraj” (Мінск)

Праграма:
12:30 Экскурсія па Вялікіх Лётцах 
14:00 Суботнік ля сядзібы Уладзіміра Адамава
15:30 Канцэрт гурта Vuraj (Менск)  ў актавай залі школы-інтэрната

Зборны пункт – аўтастанцыя у Вялікіх Лётцах.

Удзел вольны.

З сабой можна прывозіць падарункі для выхаванцаў школы-інтэрната (пажадана канцылярскія прыналежнасці, цацкі і гтд.)

Дабрацца да месца раім аўтобусам Віцебск-Вялікія Лётцы, які ідзе з віцебскага аўтавакзала ў 11:40

Кантактная асоба: 80292920328 Стась Сілка


Вам можа быць цікава

Выстава інсітнага мастацтва ў Полацку

16.05.2026 10:00 - 31.08.2026 18:00 музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я (вул. Войкава, 1)

Лекцыя «Разнастайнасць нябачнага» ў Мінску

16.07.2026 (18:30 - 20:30) НЦСМ (пр-т Незалежнасці, 47)

Лекцыя «Духі беларускіх замкаў: як расказаць легенды ў кнігах» у Лідзе

17.07.2026 (18:00 - 20:00) Дом паэта Валянціна Таўлая (вул. Замкавая, 7)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ