Прэзентацыя кнігі «Прыгоды Дзядзі Віці на Валадарцы» Алега Груздзіловіча ў Вільні

27.09.2024 19:00 - 22:00 Гасцёўня Беларускай Рады культуры (šv. Ignoto 5-104) Бясплатнае

Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў і Фонд Kamunikat.org запрашаюць 27 верасня на прэзентацыю кнігі «Прыгоды Дзядзі Віці на Валадарцы» журналіста Алега Груздзіловіча, былога палітвязня, які быў асуджаны на 1,5 года зняволення.


Дата: 27 верасня

Час: 19:00 (час мясцовы)

Месца: Вільня, Гасцёўня Беларускай Рады культуры (šv. Ignoto 5-104)

Аўтар «Прыгодаў» Алег Груздзіловіч і аўтарка прадмовы Вольга Вялічка з радасцю адкажуць на ўсе пытанні. А ў продажы будзе шмат кніг беларускіх выдавецтваў.

Алег Груздзіловіч адбываў пакаранне ў менскім СІЗА на вуліцы Валадарскага і ў калоніі пад Магілёвам. Вершы і малюнкі пра арыштанта «дзядзю Віцю», што ўвайшлі ў гэтую кнігу, журналіст напісаў і намаляваў на Валадарцы для ўнукаў Евы, Сафіі, Кастуся, Аляўціны ды Анатоля, але адтуль частка лістоў не дайшла на волю праз цэнзуру. Пашанцавала з аказіяй перадаць «Прыгоды дзядзі Віці» з магілёўскага СІЗА. Пазней у калоніі ўсе лісты і рукапісы аўтара былі зьнішчаныя. Кнігу выдаў фонд «Камунікат».



Вам можа быць цікава

Майстар-клас «Зімовае чараўніцтва свечкі» ў Гомелі (12+)

25.12.2025 (14:00 - 15:30) Філіял Веткаўскага музея (плошча Леніна, 4а)

Калядны канцэрт у Вільні

26.12.2025 (18:00 - 19:00) Alaus Namai (A. Goštauto g. 8)

Каляды ў Азярцы

27.12.2025 (13:00 - 14:30) Музей народнай архітэктуры і побыту (Азярцо, Мінскі раён)

Дзяніс Дудзінскі ва Уроцлаве

18.01.2026 17:00 - 18.12.2026 18:00 Клуб Proza (Przejście Garncarskie 2)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ