Птушыны шпацыр у Тбілісі

06.11.2022 07:40 - 10:00 Панічала free donation
У нядзелю, 6 лістапада, з самага ранку арнітолаг Настасся Кузьмянкова ладзіць птушыны шпацыр па раёне Панічала ў Тбілісі.



Дата: 6 лістапада

Час: 7.40

Месца: Панічала, Тбілісі


Я шмат пакаталася па розных месцах, і гэтае месца спалучае ў сабе шмат плюсаў, — кажа спадарыня Настасся:

ёсць вада — значыць разнастайнасць відаў багацей;

шмат адкрытых прастор — зручна паказваць птушак, калі не хапае оптыкі;

набор відаў мяняецца;

зручна паказваць птушак людзям без досведу бердвотчынга.


Таму калі вы хочаце ўвайсці ў дзівосны свет бёрдвотчынгу, але не ведаеце як — зручней за гэты шпацыр не знойдзеце.

План просты: гуляць, назіраць за птушкамі, задаваць спадарыні Настассі пытаннечкі, запамінаць птушачак ды атрымліваць асалоду.

Калі маеце біноклі — бярыце з сабой.

Па запіс ды падрабязнасці звяртайцеся да спадарыні Настассі ў дырэкт інстаграма.

Удзел — free donation.




Вам можа быць цікава

Выстава Аляксандра Бублікава «Цішыня. Арт-партрэт» у Мінску

11.09.2026 18:00 - 04.10.2026 17:00 галерэя Савіцкага (пл. Свабоды, 15)

Сустрэча з Настай Кудасавай у Цюрыху

13.09.2026 (18:00 - 20:00) Punto de Encuentro (Josefstrasse 102)

Лекцыя «(Не)знаёмы Ван Гог» у Мінску

13.09.2026 (19:00 - 21:00) музей Ван Гога (вул. Куйбышава, 45 (уваход з боку Куйбышава))

Спектакль «Мастак. Вяртанне ў Віцебск» у Віцебску

26.09.2026 (17:00 - 19:00) тэатр «Лялька» (вул. Пушкіна, 2)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ