Публічная лекцыя Жанны Гладко ў рамках адукацыйнага праекта “10 майстэрняў”.

09.11.2016 19:00 - 19:00 Галерэя сучаснага мастацтва “Ў” (пр. Незалежнасці, 37а) Уваход вольны

9 лiстапада а 19-ай гадзіне

Галерэя сучаснага мастацтва “Ў”

Публічная лекцыя Жанны Гладко, прысвечаная аўтараскаму погляду на гісторыю сучаснага мастацтва, у рамках адукацыйнага праекта “10 майстэрняў”.

На сустрэчы Жанна Гладко будзе распавядаць пра вопыт выкарыстання і стварэння аўтапартрэта або ўласнага вобраза на прыкладах асабістай практыкі і сусветнага сучаснага мастацтва. Мастачка пакажа выпадкі, калі аўтапартрэт з’яўляецца не толькі спосабам самаідэнтыфікацыі, але і крытычным інструментам у рамках працы з iншымi тэмамі: культура, рэлігія, палітыка, гендэр і г.д.

Жанна Гладко – прадстаўніца маладога пакалення мастакоў, якая працуе пры дапамозе разнастайных медыя з актуальнымi тэмамi. Усе працы мастачкі праз стратэгію канструявання амбівалентных вобразаў накіраваны на пераасэнсаванне / дэканструкцыю маштабных паняццяў, такіх як гендэрная палітыка і патрыярхат, рэлігія і культура, сістэма мастацтва і грамадства. Пры гэтым Жанна Гладко прафануе і адначасова актуалізуе / ўзмацняе тэмы ў тым ліку з дапамогай стратэгіі даследавання iх праз прыватны вопыт. Пачынаючы з 2011 года мастачка працуе над серыяй аўтапартрэтаў, у якіх рэ-актуалізуе разнастайныя балючыя тэмы, завастраючы iх праблематыку праз разгляд катэгорыі Сілы.

Нагадваем, што да 9 лiстапада працягваецца прыём заявак на ўдзел у майстэрні Жанны Гладко “Быць як “Я”. Аўтапартрэт як спосаб самаідэнтыфікацыі. Катэгорыя Сілы – ідэнтыфікатар у вызначэнні межаў асобаснай ідэнтычнасці”.

З 12 лiстапада на працягу 6 дзён удзельнікі атрымаюць практычную магчымасць падрыхтаваць і рэалізаваць мастацкі праект, сыходзячы з персанальнай штодзённай працы з мастачкай.

Фота: Жанна Гладко, аўтапартрэт з серыi Inciting Force, 2015

Праект “10 майстэрняў” ажыццяўляецца пры падтрымцы НДА Kulturos Ambasada, Літва


Вам можа быць цікава

Выстава Алеся Родзіна «Экалагічная дысперсія» ў Мінску

19.05.2026 10:00 - 31.08.2026 19:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Майстар-клас па выцінанцы ў Быдгашчы

27.08.2026 (17:30 - 20:30) Osiedlowe Centrum Seniora «Nad Brdą» (ul. Jagiellońska 28/L302)

Vulitsa Ezha ў Мінску

29.08.2026 12:00 - 30.08.2026 22:00 батанічны сад (вул. Сурганава, 2В)

Квіз «Скрынка» ў Вільні

29.08.2026 (17:00 - 19:00) Baltas Ūsas (Šv. Ignoto, 16)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ