Пяты выпускны ў Школе маладога пісьменніка

15.06.2017 18:30 - 22:00 Літаратурны Музей Петруся Броўкі (Карла Маркса, 30) Бясплатнае

15 чэрвеня запрашаем на выпускную вечарыну ў Школе маладога пісьменніка пры ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў». Мерапрыемства пройдзе ў музеі Петруся Броўкі (Карла Маркса, 30), пачатак у 18.30. Уваход вольны.

Традыцыйна для фінальнай вечарыны Школы выпускніцы і выпускнікі сумесна абіраюць пэўную адметную дэталь у адзенні. Сёлета гэта гальштук-матылёк.

Цэлы год студэнткі і студэнты Школы слухалі лекцыі па літаратуры, наведвалі майстар-класы беларускіх і замежных аўтараў, пісалі свае ўласныя тэксты і абмяркоўвалі іх з выкладчыцамі Ганнай Бутырчык, Людмілай Рублеўскай і Наталляй Паваляевай.

На выпускной вечарыне ўсе, хто цікавіцца сучаснай беларускай літаратурай, змогуць паслухаць тэксты пісьменніц і пісьменнікаў-пачаткоўцаў, створаныя падчас навучання ў Школе.

Школа маладога пісьменніка як нефармальны адукацыйны праект для дарослых працуе пяты год. Летась быў уведзены другі курс навучання, конкурсны адбор на які праводзіцца сярод выпускнікоў Школы папярэдніх гадоў.

Падрабязней пра праект чытайце ТУТ.


Вам можа быць цікава

Выстава «Віцебск у лініях Давіда Якерсона» ў Віцебску

17.03.2026 10:00 - 14.06.2026 17:00 Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5А)

Выстава «Гармонія свету неглюбскіх ткачых» у Мінску

07.05.2026 17:00 - 27.07.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (галоўны корпус, сяродкрыжжа) (вул. Леніна, 20)

Выстава Анатоля Кухарчука «Гульні святла і розуму» ў Гомелі

15.05.2026 16:00 - 12.06.2026 18:00 Музей гісторыі друку і фатаграфіі Гомельшчыны (вул. Камунараў, 7)

Сустрэча з Паўлам Севярынцам у Беластоку

30.05.2026 (16:00 - 18:00) хаб «Новая Зямля» (ul. Rocha, 5/32)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ