Першая выстава-продаж аўтарскай беларускай фатаграфіі Minsk Photo Weekend

23.12.2017 11:00 - 19:00 галерэя «BLIQUE» (вул, Някрасава, 11) Уваход вольны

23 і 24 снежня ў Мінску адбудзецца першая выстава-продаж аўтарскай беларускай фатаграфіі Minsk Photo Weekend.

На сценах мастацкай галерэі «BLIQUE» будзе прадстаўлена аўтарская фатаграфія без абмежаванняў па жанрах і напрамках. Больш за тое, для паўналетніх наведвальнікаў адкрыецца доступ у асобную экспазіцыю ню-фатаграфіі.

Аўтары прадставяць працы не толькі розных фарматаў і памераў, але і тыражнасці: ад некалькіх асобнікаў да тых, якія існуюць у адзіным варыянце. У куратараў Minsk Photo Weekend ёсць адзінае строгае правіла – якасць друку і афармленне работ. Словам, канвертам ды файлам – не, рамкам і пашпарту– так.

Фармат

Minsk Photo Weekend – гэта не фестываль і не выстава дасягненняў фатаграфічнай суполкі. Гэта менавіта кірмаш. Месца, куды вы прыходзіце і выбіраеце фатаграфію, гатовую пасяліцца на сцяне вашай квартэры або офіса.

Minsk Photo Weekend – гэта выклік гігабайтам архіваў лічбавых файлаў і адсканаваных плёнак. Фатографы выберуць, правільна надрукуюць і аформяць у рамы аўтарскія работы. Многія з іх – у адзіным экзэмпляры. Тут будзе сабрана столькі аформленых фатаграфій, колькі магчыма ўбачыць толькі пасля прагляду некалькіх выстаў. І менавіта тут кожную з іх можна будзе набыць адразу на месцы.

Minsk Photo Weekend ‒ гэта месца, дзе ў вас ёсць магчымасць выбраць арыгінальны падарунак на любы бюджэт. Гэта можа быць невялікі тыражны адбітак для скромнага прэзента, а можа – унікальная работа, якая існуе толькі ў адзіным экзэмпляры і можа вырашыць пытанне «Што падарыць чалавеку, у якога ўсё ёсць?».

Лагічнае пытанне – навошта купляць фотаздымак?

Прычына эстэтычная. Аўтарская фатаграфія ажыўляе любы інтэр’ер ад абсалютна дызайнерскага да сабранага ў IKEA. Гэта яскравы смыславы акцэнт, які задае настрой і атмасферу квартэры, офіса, хола гатэля або прасторы ў магазіне. Уласна вас яна заўсёды будзе радаваць, а для вашых гасцей, сяброў альбо кліентаў стане кропкай прыцягнення ўвагі.

Прычына эмацыйная. Унікальная аўтарская праца ва ўласнай калекцыі – ужо нагода для гонару.

Прычына перспектыўна-фінансавая. Адзіны фотаздымак можа стаць выдатнай інвестыцыяй. Спытайце ў Google ТОП-10 самых дарагіх фатаграфій свету, лічбы вас уразяць. Бо для многіх з іх ніхто не прадвяшчаў такіх коштаў! Таму, хто ведае, можа менавіта гэты адбітак, які вы панясеце дадому, аднойчы стане прадметам нястрымнага жаданняўсіх музеяў і калекцыянераў свету.

Запрашаем на Minsk Photo Weekend

– калекцыянераў.
Паглядзець работы і набыць тыя, што найбольш спадабаліся, а таксама запрыкмеціць перспектыўных аўтараў – у Мінску яшчэ не было праекта, дзе гэта можна было бы зрабіць максімальна эфектыўна

– уладальнікаў і кіраўнікоў бізнес і гандлёвых цэнтраў, гатэлей, магазінаў, рэстаранаў.
На Minsk Photo Weekend вы можаце пакласці пачатак карпаратыўнай калекцыі аўтарскай фатаграфіі, набыць фотаздымкі для інтэр’ераў вашых прастораў, знайсці сугучнага з канцэпцыяй вашага бізнесу аўтара і дамовіцца аб сумесным праекце

– усіх, хто працуе з прасторай.
Дызайнеры інтэр’ераў, архітэктары, дэкаратары знойдуць цікавыя рашэнні для сваіх праектаў. І што самая важнае – вы можаце запрасіць кліентаў і ўжывую паказаць ім канчатковы прадукт, фатаграфію, аформленую ў раму, да яго набыцця

– аматараў аўтарскай фатаграфіі.
Купіць для сябе ці ў падарунак, паглядзець на працы калег, пагутарыць у цёплай прадсвяточнай абстаноўцы – цудоўны план!

Дата: 23 і 24 снежня 2017 года (з 11:00 да 19:00)

Месца:  галерэя «BLIQUE» (Мінск, вул, Някрасава, 11. Будынак мастацкага камбіната, 200 метраў ад трамвайнага прыпынку па вул. Чарнышэўскага)

Уваход вольны!


Вам можа быць цікава

Выстава Анастасіі Мясніковай «Доўгая ноч» у Празе

24.04.2025 19:00 - 15.05.2025 22:00 кватэрная галерэя «Vítězná 15» (Vítězná 419/15)

Саша Філіпенка ў Варшаве

18.05.2025 (15:30 - 17:30) Stand up lokal (Stanisława Noakowskiego 16)

Вясновы Вайцюшкевіч у Сопаце

30.05.2025 (19:00 - 21:00) Teatr Atelier (al. Mamuszki 2)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ