Cвята паэзіі і песні “Ракуцёўскае лета”

28.07.2019 11:00 - 16:00 “Фальварак Ракуцёўшчына” (Маладзечанскі раён, Мінская вобласць) ад - 10 руб.

Роўна 25 год мінула з таго шчаслівага моманту, калі літаратурна-мемарыяльны музей Максіма Багдановіча “Фальварак Ракуцёўшчына” прыняў першых наведвальнікаў. Менавіта ім, першым, пашчасціла акунуцца ў атмасферу старога фальварка, на свае вочы ўбачыць “Дом гаспадара”, што ласкава прымаў беларускага паэта з далёкага Яраслаўля ў 1911 г, наведаць экспазіцыю ў адноўленым “Дамку арандатара”, зазірнуць у гумно і наталіць смагу з крыніцы “жывой вады”, пра якую некалі напісаў Паэт…

Прайшло шмат гадоў: у музеі “Фальварак Ракуцёўшчына” адкрылася экспазіцыя ў “Доме гаспадара”. Яе экспанаты знаёмяць нас з жыццём былога гаспадара Вацлава Лычкоўскага і яго гасцей, распавядаюць пра Эмілію Шабуню і яе маленькую дачку Яніну, якія былі побач з Максімам два летнія месяцы і пакінулі ўспаміны пра маладога паэта. Час ідзе хутка, і вось ужо першыя наведвальнікі музейнага комплексу таксама сталі сведкамі гісторыі.

Запрашаем усіх ахвотных далучыцца да нашага свята. І хто ведае, магчыма, пазней менавіта ваша гісторыя наведвання фэсту стане легендарнай!?

На свяце можна будзе не толькі пазнаёміцца з музеем, але і акунуцца ў сапраўдную творчую атмасферу.

Вас чакаюць:

-         цікавыя сустрэчы з нашчадкамі Максіма Багдановіча і Эміліі Луцкевіч, з сучаснымі паэтамі, музыкамі, мастакамі,

-         творчыя заданні і квэсты,

-         займальныя лекцыі,

-         гульні для дзяцей і дарослых і шмат іншых цікавостак.

Нашыя партнёры: Беларускі ПЭН-цэнтр, грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!”, Саюз беларускіх пісьменнікаў – падрыхтавалі для вас не толькі забавы-цікавосткі, але і прыемныя прызы.

Праграма свята:

11:00 − прывітальная імпрэза каля памятных камянёў і ўскладанне кветак;

11:30 − знаёмства з музеем “Фальварак Ракуцёўшчына”, агляд экспазіцыі;

12:00 − літаратурна-музычная імпрэза “Пацеркі зор”;.

12:00 – 16:00 – інтэрактывы і забавы для наведвальнікаў:

- майстар-клас па напісанні лімерыкаў і інтэлект-“трэніроўка” ад ПЭН-цэнтру;

- гульні “Кніганоша”, “Літаратурны кракадзіл”, “Музейная шуфлядка”;

- квэст на экспазіцыі;

- майстар-клас па выцінанцы;

- інтэрактыўны дзіцячы спектакль “Ці добра быць суслікам?”.

Праезд электрычкай Мінск–Маладзечна, Маладзечна–Мінск (да станцыі Уша) ці маршрутным таксі Мінск–Краснае, Мінск–Маладзечна (да вёскі Краснае).

У самых актыўных і хуткіх гасцей музея ёсць магчымасць патрапіць на свята ў складзе арганізаванай групы.

У Літаратурным музеі Максіма Багдановіча (Мінск, вул. Багдановіча 7а, тэлефон: 334-42-69) па папярэдняй замове можна набыць квіткі.

Кошт:

-         10 руб. – школьнікі, студэнты;

-         15 руб. – дарослыя.

Тэлефоны для даведак.: (017) 334 07 61, (017) 334 42 69.

Старонкі свята ў сацыяльных сетках: Вконтакте і Facebook.



Вам можа быць цікава

Кватэрнік Аляксандра Памідорава ў Гданьску

09.05.2025 (19:00 - 21:00) БКТ «Хатка» (Księdza Leona Miszewskiego 17 / 307 (4 паверх))

ZNICH у Кракаве

16.05.2025 (18:30 - 20:30) Garage Pub (Marszałka Józefa Piłsudskiego 27)

Прэм’ера спектакля «STATUS» у Варшаве

18.05.2025 (18:00 - 20:00) прастора «MIT» (Stalowa, 36)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ