Рамесны кірмаш у Тбілісі

11.05.2024 13:00 - 20:00 Прастора «Кропка» (Амаглеба, 1) Бясплатнае


У суботу, 11 траўня, у прасторы «Кропка» — рамесны кірмаш.






 Дата: 11 траўня

Час: з 13:00 да 20:00 (час мясцовы)

Месца: Прастора «Кропка», Амаглеба, 1, Тбілісі



Вас чакае:

 «Паўночны вецер» з суперутульнымі паштовачкамі 

Натуральная касметыка 

Вязаныя мілюткія жабкі і ўпрыгожванні 

Упрыгожванні са смалы і дрэва ад Sova jewelry

 Натуральныя крэмы з SPF 35 і шмат чаго яшчэ

 Упрыгожванні з натуральнымі кветкамі (у тым ліку і з Беларусі) 

Магніцікі, сродкі ад продажу якіх перададуць у дабрачыннасць 

Печыва, якое тае ў роце 

Эфірная алея і натуральнае мыла 


У вас будзе таксама магчымасць зрабіць тату з беларускімі арнаментамі. 


У 16:00 будзе майстар-клас па вырабе амулетаў-абярэгаў, якія будуць нагадваць пра радзіму. Рэгістрацыя не патрэбна, проста далучайцеся.

 У любы час можна будзе падпісаць паштоўку для палітвязняў і палітвязынак і пакінуць яе ў адмысловай паштовай скрыні. 

На працягу ўсяго дня будзе працаваць скрыня рэчаў, дзе можа пакінуць непатрэбныя, але добрыя рэчы ці/і ўзяць нешта сабе.

 Будуць таксама кава, вегетарыянскія бургеры і гародніна на грылі. 



Уваход вольны!





Вам можа быць цікава

Выстава Валерыя Счастнага ў Віцебску

16.04.2026 16:00 - 14.06.2026 17:00 Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5А)

Выстава «Казкі і паданні майго краю» ў Гродне

23.04.2026 15:00 - 31.05.2026 17:00 абласны цэнтр народнай творчасці (вул. Савецкая, 8)

Выстава Алеся Родзіна «Экалагічная дысперсія» ў Мінску

19.05.2026 10:00 - 31.08.2026 19:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Выстава малюнкаў палітвязняў у Празе

21.05.2026 10:00 - 21.06.2026 18:00 Беларуская клубоўня (5. května 32)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ