Re1ikt . Прэзентацыя альбома “Лекавыя травы”

07.12.2015 19:00 - 21:00 RE:PUBLIC (вул. Прытыцкага, 62) Бясплатнае

Вялікая прэзентацыя новага альбома “Лекавыя травы” гурта Re1ikt адбудзецца ў клубе Re:Public 7 снежня.
Re1ikt выправіцца з слухачамі ў падарожжа па нязведаным беларускім космасе. Музыкі будуць ствараць атмасферу не толькі з дапамогай гукаў, але забяспечаць поўнае пагружэнне праз візуальныя эфекты і нават водар сапраўдных зёлак.
Зрэшты, слухачоў чакаюць яшчэ шмат сюрпрызаў, пра якія ўдзельнікі гурта пакуль не распавядаюць.

“Лекавыя травы” – канцэптуальная праца, натхнёная Беларуссю. Музыкі лічаць, што нават самы далёкі ад беларускай культуры чалавек, паслухаўшы гэты альбом, зможа ўявіць, як гучала Палессе стагоддзі таму, і як гучыць цяпер.
На новым дыску можна знайсці народныя песні з разных куткоў палескага рэгіёну, а таксама кампазіцыі, складзеныя музыкамі паводле твораў класікаў беларускай літаратуры.

Re1ikt – гурт, які гарманічна спалучае моцную энергетыку з арыгінальным гучаннем. Па сваёй стылістыцы блізкі да такіх накірункаў, як progressive rock, post rock, art rock і alternative rock. Аднак сучасныя музычныя плыні Re1ikt аб’ядноўвае з традыцыйным беларускім песенным фальклорам, робячы яго актуальным для слухачоў, якія шукаюць у музыцы нешта новае.
Re1ikt атрымаў шэраг музычных узнагарод у Польшчы і Беларусі, выступаў ва Украіне, у Літве і Расіі.
7 снежня, клуб Re:Public (вул. Прытыцкага, 62)

Пачатак: 19:00

Білеты:

80.000 рублёў – першыя 100,

100.000 рублёў – астатнія

120.000 рублёў – у дзень канцэрту на ўваходзе

150.000 рублёў – столік

 

Кропкі продажу:

  • Каса клуба RE:PUBLIC (вул. Прытыцкага, 62, ст. м. Кунцаўшчына, 14:00 – 21:00, выхадны – нядзеля)
  • Пераход ст. метро Я. Коласа (каса філармоніі)
  • касы BezKassira.by – http://vk.cc/49Hl6s.

 

Білеты анлайн

– на сайце клуба republic-club.by.

– і ў білетных аператараў.

 

Інфалінія: 8029 110 35 35


Вам можа быць цікава

Выстава “Замест тысячы слоў” у Мінску

15.01.2026 09:00 - 08.03.2026 19:00 Галерэя “Лабірынт” (пр-т Незалежнасці, 116)

Імпрэза "Калядкі-калядачкі" ў Мінску

17.01.2026 (16:00 - 18:00) музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а)

Майстар-клас па ляўкасе ў Мінску (12+)

01.02.2026 (14:00 - 16:00) мінскі абласны цэнтр народнай творчасці (вул. Гікалы, 4)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ