Рэтраспектыва фільмаў нямецкага экспрэсіянізму

12.12.2012 - 15.12.2012 19:30 - 21:00 Кінатэатр "Ракета" (зав. Рабочы, 3) Бясплатнае

12-15 снежня ў кінатэатры «Ракета» праект Cinemascope і суполка Foundamental Network пры падтрымцы Пасольства Германіі ў Рэспубліцы Беларусь прадстаўляюць рэтраспектыву фільмаў нямецкага экспрэсіянізму. Праграма адкрыецца 12.12.12 паказам нямога фантастычнага фільма жахаў «ГОЛЕМ, ЯК ЁН ПРЫЙШОЎ У СВЕТ» (Der Golem, wie er in die Welt kam) пад акампанімент электроннага праекту I/DEX. У межах рэтраспектывы ў малой зале кінатэатра «Ракета» пройдуць таксама паказы малавядомай класікі часоў Веймарскай рэспублікі — «НЕРВЫ» Роберта Райнерта, «АД СВІТАНКУ ДА ПАЎНОЧЫ» Карлхайнца Марціна і «ЗАМАК ФАГЕЛЁД» Фрыдрыха Вільгельма Мурнау.

12 снежня, 19:30, вялікая зала

Нямое кіно + Жывая музыка

ГОЛЕМ, ЯК ЁН ПРЫЙШОЎ У СВЕТ / Der Golem, wie er in die Welt kam

Германія, 1920, 85 хв.

Рэжысёры: Карл Бёзэ, Паўль Вегенер

У ролях: Паўль Вегенер, Альберт Штайнрюк, Ліда Салманава, Эрнст Дойч, Ханс Штурм, Ота Гебюр, Латар Мютхель, Грэта Шрёдзер

Музычнае суправаджэнне: Віталь Гармаш (I/DEX)

«Голем, як ён прыйшоў у свет» — нямы мастацкі фільм эпохі кінаэкспресіянізму. Быў створаны Карлам Бёзэ і Паўлем Вегенерам па матывах яўрэйскага падання пра Голема — ажыўленай магіяй глінянай статуі. Фільм, які пераказвае паданне пра стварэнне і першы бунт Голема, лічыцца класічнай экранізацыяй гэтага сюжэта. Шмат у чым дзякуючы выразнаму выкананню ролі Голема Паўлем Вегенерам, вобраз ажыўленага магіяй глінянага чалавека набыў шырокую вядомасць, хоць і быў пасля адціснуты ў бок падобным па сэнсу вобразам пачвары, створаным Франкенштэйнам. Прэм’ера фільма адбылася ў Германіі 29 кастрычніка 1920 года.

Віталь Гармаш –музыка і аўдыё-дызайнер з індустрыяльнага горада Наваполацка. З сярэдзіны 90-х гадоў Віталь займаецца эксперыментамі і стварэннем уласнай музыкі, выкарыстоўваючы для гэтага аналагавыя сінтэзатары, радыё, гітары, field recordings, розныя прылады і камп’ютар.  Музыка яго праекту I/DEX адрозніваецца чыстым, аб’ёмным і добра арганізаваным гукам — ад атмасфернага і рытмічнага idm да мікра-саўнднага эмбіенту, але не абмяжоўваецца толькі гэтымі напрамкамі.

http://foundamental.net/label/idex/

13 снежня, 19:00, малая зала

НЕРВЫ / Nerven

Германія, 1919, 110 хв.

Рэжысёр: Роберт Райнерт

У ролях: Эдуард фон Уінтэрштайн, Ліа Барэ, Эрна Марэна, Паўль Бендер, Лілі Дамінічы, Рыа Эльбан

У «Нервах» сцэнарыст, режысёр і прадзюсар Роберт Райнерт  імкнуўся аднавіць атмасферу «нервовай эпідэміі», выкліканай вайной і галотай, «якія зводзяць людзей з глузду». Гэтая ўнікальная карціна жыцця Германіі ў 1919 годзе, знятая на натуры ў Мюнхене, апісвае лёсы людзей з розных слаёў грамадства: прамыслоўца Ролафа, які страціў веру ў тэхнічны прагрэс, настаўніка Ёханэса, які выступае на сходах за сацыяльныя рэформы, і сястры Ролафа Мар’і, якая абрала шлях рэвалюцыйнай барацьбы.

14 снежня, 19:00, малая зала

АД СВІТАНКУ ДА ПАЎНОЧЫ / Von morgens bis Mitternacht

Германія, 1920, 72 хв.

Рэжысёр: Карлхайнц Марцін

У ролях: Эрнст Дойч, Эрна Марэна, Ханс Хайнрых фон Твардоўскі, Эберхард Урэдэ, Рома Бан, Фрыда Рыхард

Банкаўскі касір, які ненавідзіць штодзённае жыццё, крадзе грошы, каб пакінуць цесны свет, у якім жыве, але выхад за яго межы прыносіць адны толькі расчараванні… «Ад світанку да паўночы» — забыты шэдэўр эпохі нямецкага экспрэсіянізму, які доўгія гады лічыўся згубленым і быў цудам знойдзены ў Японіі ў пачатку 60-х гадоў. Кіназнаўцы адносяць яго да так званага «калігарызму» — кірунку, які зрабіўся модным пасля поспеху «Кабінета доктара Калігары».

15 снежня, 19:00, малая зала

ЗАМАК ФАГЕЛЁД / Schloß Vogelöd

Германія, 1921, 82 хв.

Рэжысёр: Фрыдрых Вільгельм Мурнау

У ролях: Арнольд Корф, Лулу Кізер-Корф, Латар Менер, Паўль Більдт, Вольга Чэхава, Паўль Хартман

Кампанія арыстакратаў збіраецца ў загарадным маёнтку на восеньскае паляванне, аднак нечаканае з’яўленне графа Ойча, якога ўсе лічаць забойцай уласнага брата, разбурае пачатковую задуму. Адна з ранніх работ легендарнага рэжысёра Фрыдрыха Вільгельма Мурнау «Замак Фагелёд» дае яскраваае ўяўленне аб развіцці самабытнай творчай манеры рэжысёра, якая ў поўнай меры праявіць сябе ў такіх фільмах, як «Насферату, сімфонія жаху» і «Прывід».

Усе фільмы дэманструюцца на мове арыгінала з рускімі субтытрамі.

Кінатэатр «Ракета», г. Мінск, зав. Рабочы, 3; тэлефон для даведак 298 25 00.

 


Вам можа быць цікава

Каляды з Сержуком Доўгушавым у Х’юстане

18.01.2025 (16:30 - 20:00) TexasCabi.net (13230 Hempstead Rd, suite 316)

«Не па сваёй волі». Гутарка рэжысёра і юрыста ва Уроцлаве

18.01.2025 (17:00 - 19:00) Instytut Historyczny Uniwersytetu Wrocławskiego (Szewska, 49)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ