Rust of Reverence: канцэрт і дыскусія пра культуру Беларусі ў Варшаве

22.02.2025 19:00 - 22:00 Przestrzeń Muzyki Współczesnej Hashtag Lab (ul. Barska 29) ад 43,99 злотых

 

У суботу, 22 лютага, у Варшаве адбудзецца імпрэза «Rust of Reverence», прысвечаная культуры сучаснай Беларусі.





У рамках імпрэзы адбудзецца прэм’ера кампазіцыі Андрэя Еўдакімава «Rust of Reverence» і панэльная дыскусія аб становішчы беларускіх мастакоў.

Гэта твор для ансамбля, жывой электронікі і відэа, глыбока ўкаранёны ў традыцыйнай культуры Беларусі — радзімы кампазітара Андрэя Еўдакімава.

Назва «Rust of Reverence» (літаральна «іржа гонару» або «размыванне славы») адсылае да ідэі размывання каштоўнасцей, іх адмовы і дэвальвацыі часам, зменай прыярытэтаў і іншымі абставінамі.

Гэта разважанне аб выжыванні культуры і традыцый у свеце, які прымушае іх хаваць або радыкальна трансфармаваць.

Электронны пласт выкарыстоўвае арыгінальныя беларускія народныя песні і інструментальную музыку, падвяргаецца лічбавай трансфармацыі, захоўваючы адгалоскі арыгінальнага матэрыялу, надаючы яму трывожны характар.

Відэапласт уводзіць візуальныя спасылкі на тэмы размывання культурнай памяці і важнасці каранёў.

Кампазіцыя складаецца з 13 частак працягласцю прыкладна 55 хвілін.


Вас чакае не толькі музычная гісторыя, але і мастацкае разважанне пра памяць, страту і спробу знайсці новы сэнс у скажонай спадчыне.

Падчас дыскусіі пагутараць пра сітуацыю ў беларускай культуры за апошнія гады.


Удзел бяруць:

Вольга Мжэльская
, куратарка

Воля Аніська
, культурніцкая менеджарка



Квіткі коштам ад 43,99 злотых бярыце па спасылцы.




Вам можа быць цікава

Дзяніс Дудзінскі ва Уроцлаве

18.01.2026 17:00 - 18.12.2026 18:00 Клуб Proza (Przejście Garncarskie 2)

Фотавыстава "Фактуры" ў Брэсце

10.03.2026 10:00 - 07.04.2026 18:00 Мастацкі музей (вул. Герояў Абароны Брэсцкай Крэпасці, 60В)

Дзіма Нарышкін ва Уроцлаве

29.03.2026 (18:00 - 19:30) WędrówkiPub (Podwale 37/38)

Iva Sativa ў Тбілісі

29.03.2026 (21:00 - 23:00) Mechanica Club (9 Dimitri Uznadze St.)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ