Рыцарскі фэст у Мсціславе

06.08.2022 - 07.08.2022 11:00 - 02:30 Замкавая гара (Магілёўская вобл.) ад 2 рублёў

6 жніўня ў Мсціславе стартуе Рыцарскі фэст, які працягнецца да позняй ночы.




Дата: 6 жніўня

Час: з 11.00 (час мясцовы)

Месца: Замкавая гара, Мсціслаў, Магілёўская вобл.


Трошку цікавостак з праграмы:


11.00 — 12.00 — тэатралізаваная сустрэча гасцей на фарпостах горада;

з 11.00 — праца «Горада майстроў», атракцыёны ды кірмашы;

12.00 — урачыстае адкрыццё фэсту на плошчы Пятра Мсціслаўца;

13.30 — 14.15 — шоу «Коннае паляванне ў Вялікам Княстве» ад конна-гістарычнага клуба «Залатая шпора» на Замкавай гары;

14.25 — 15.15 — бугурты, баі пешых рыцараў у фармаце 3*3 або 1*1;

16.00 — 16.40 — канцэрт фолк-гурта «Хмельны вір» ды варштат па сярэднявечных танцах;

16.40 — 17.30 — тактычныя бугурты, масавыя бітвы ды турнір лучнікаў;

19.00 — 19.40 — трукавае шоу маладзечанскага клуба «Шатландская пяхота»;

21.20 — 22.00 — штурм замка, а пасля ўзнагароджанне пераможцаў турніраў;

23.00 — 23.50  фаер-шоу ды выступы гуртоў;

23.50 — 00.50 — выступ хэдлайнера — піцерскага гурта «Тролль Гнёт Ель»;

00.50 — 02.20 — сярэднявечная дыскатэка;

00.50 — 02.20 — кінона вольным паветры.


Нагадваем, што ўсе імпрэзы платныя (кошт — ад 2 рублёў). Ёсць ільготныя квіткі для дзетак ад 5 да 10 гадоў.

Калі ж вы набываеце квіткоў на 25 рублёў на імпрэзы на Замкавай гары, то можна атрымаць бясплатна дадатковы квіток на імпрэзы, якія маюць адбыцца з 16.00 да 17.30.






Вам можа быць цікава

Выстава "Казкі Уладзіміра Шапо" ў Мінску

03.12.2025 17:00 - 25.01.2026 19:00 НЦСМ (пр-т Незалежнасці, 47)

Майстар-клас Карта жаданняў у Мінску

20.01.2026 (18:00 - 19:00) музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

BOTANIC PROJECT у Вільні

14.02.2026 (18:30 - 19:30) Alaus Namai (Goštauto 8)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ