Саракі ў Азярцы

06.04.2024 14:00 - 15:00 музей народнай архітэктуры і побыту 12 рублёў


У суботу, 6 красавіка, у музеі народнай архітэктуры і побыту ў Азярцы — Саракі.





Дата: 6 красавіка

Час: з 14:00 да 15:00

Месца: музей народнай архітэктуры і побыту, Азярцо, Мінскі раён



 Саракі — свята ў народным календары, якое прыпадае на другі дзень веснавога раўнадзенства. 

Магчыма, менавіта Саракі былі самым старажытным святам сустрэчы новага года, якое захавалася ў беларускай культуры ў наш час. 

Саракі сканцэнтравалі ў сабе практычна ўсе характэрныя рысы веснавой абраднасці — матывы пачатку года, культу продкаў,а таксама ачышчальную, прадукавальную, ахоўную і мантычную магію. 

Галоўным сімвалам свята з’яўляюцца птушачкі-жавароначкі, якія, па ўяўленнях нашых продкаў, і прыносілі з выраю веснавое сонца.



Вас чакае: 

Знаёмства з беларускім абрадам «Саракі»; 

Выступ гурта «Ліцвіны»; 

Майстар-класы па вырабе птушак; 

Традыцыйныя гульні і танцы.



Кошт квіткоў: для дарослых — 12 рублёў; студэнтаў — 6 рублёў; школьнікаў — 6 рублёў; для дашкольнікаў — бясплатна.






Вам можа быць цікава

Выстава "Мастакі на вакацыях" у Мінску

12.12.2025 11:00 - 25.01.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. К. Маркса, 24)

Вераніка Круглова і «Kriwi» ў Варшаве

03.01.2026 (19:00 - 21:00) Beer Station Praga (ul. Ząbkowska 5)

Калядная імпрэза «Святы вечар» у Мінску (4+)

04.01.2026 (17:00 - 19:00) музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Майстар-клас па вырабе агністага каня ў Гомелі (12+)

10.01.2026 (12:00 - 14:00) Філіял Веткаўскага музея (плошча Леніна, 4а)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ