Сцімпанк-вечарынка ў TNT Rock Club

11.12.2013 20:00 - 23:00 TNT Rock Club (вул. Рэвалюцыйная, 9) Бясплатнае

Як выглядаў бы свет, у якім чалавецтва пайшло б па шляху развіцця паравых машын, а не лічбавых тэхналогій? Створаны ў стылістыцы сцімпанка, гэты прывабны ўяўны свет мае мноства прыхільнікаў у розных краінах. У гэтым кірунку развіваюцца і жывапіс, і мода, і фота, і літаратура, і музыка.

Беларуская сцімпанк-супольнасць (https://www.facebook.com/steampunkby,www.steampunker.by) заявіла пра сябе зусім нядаўна — першае мерапрыемства прайшло 25 красавіка 2013-га. Але сцімпанк ужо стаў з’явай! Многім запомніўся канцэптуальна-вясёлы «Сцімпанк-трамвай», які праехаў па мінскіх вуліцах, незвычайныя пасажыры якога акунуліся ў атмасферу віктарыянскай эпохі ў тэхна-антуражы. Будзь тое вулічны выступ, клубная вечарынка або сцімпанк-баль — кожная імпрэза сцімпанкераў — гэта ўнікальнае тэатралізаванае шоў.

11 снежня (серада) у мінскім «TNT Rock Club» (вул. Рэвалюцыйная, 9 ) адбудзецца Сцімпанк-вечарынка, у якой аб’яднаюцца аматары рок-музыкі 21 стагоддзя і рамантыкі стагоддзя 19-га, каб пачуць запальныя гітарныя сола і ўспомніць высакародныя рытмы даўніх танцаў — сцімпанк прыцягвае сваёй разнастайнасцю, ён па-за канкурэнцыяй і па-за часам!

У праграме:

Музыка —

Вольга Акуліч і гурт “ВЕРАСЕНЬ” (рок, блюз-рок),

Дзяніс Балахонаў і BIG DADDY BLUES BAND (заліхвацкі блюз);

Анімацыйны калектыў Ліга «Маланка» (Гродна);

Майстар-клас па танцах Віктарыянскай эпохі (19 стагоддзя);

А таксама інтэрактыўныя гульні і прыемныя сюрпрызы ад арганізатараў.

Пачатак у 20.00. Уваход вольны

Інфалінія: +375 29 655-55-55, +375 17 203-69-67

Прэс-служба ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”


Вам можа быць цікава

Выстава «Паэзія звычайнага. Прыгажосць простых рэчаў» у Магілёве

02.07.2026 10:00 - 13.09.2026 17:00 Музей В. К. Бялыніцкага-Бірулі (вул. Ленінская, 37)

Выстава «Прастора вечных сэнсаў» у Віцебску

15.07.2026 15:00 - 20.09.2026 18:00 мастацкі музей (вул. Леніна, 32)

Выстава Ганны Мусялавай «Жыццё на скрынях» ў Варшаве

25.08.2026 18:00 - 11.09.2026 20:00 Музей Вольнай Беларусі (Вялікая заля) (Foksal, 11/1)

MARA FEST у Сопаце

12.09.2026 (15:00 - 23:00) Scena Tarasy (Aquapark Sopot)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ