Сьпеўная zoom-cустрэча зь легендарным беларускім бардам Сержуком Сокалавым-Воюшам

28.04.2021 20:00 - 20:00 ------------ Бясплатнае

Сябры, у сераду 28 красавіка запрашаем вас на сьпеўную zoom-cустрэчу зь легендарным беларускім бардам, журналістам, пісьменьнікам, перакладчыкам Сержуком Сокалавым-Воюшам, пры ўдзеле вядомай беларускай сьпявачкі Тацьцяны Грыневіч, першай скрыпкі беларускіх плошчаў і маршаў 2020-га!


Сяржук Сокалаў-Воюш ужо 30 гадоў жыве за мяжой, але ягоныя сьпевы 30-гадовай даўніны пасьля жніўня 2020 загучалі зь нечаканай актуальнасьцю, а ягоную легендарную песьню «Аксамітны летні вечар» некаторыя лічаць ледзь не народнай.

У межах гэтай сьпеўнай сустрэчы спадар Сяржук згадае шмат якія свае знакавыя песьні ды альбомы, падзеліцца сваімі разважаньнямі ды адкажа на пытаньні ўдзельнікаў сустрэчы. Задаць сваё пытаньне загадзя можна пры рэгістрацыі на сустрэчу ў гугл-форме

Пачатак мерапрыемства ў 20-00!


Вам можа быць цікава

Выстава лаўрэатаў мастацкай прэміі Neuköllner у Берліне

13.02.2026 18:00 - 18.04.2026 19:00 Galerie im Saalbau (Karl-Marx Straße 141)

Творчая сустрэча з Максімам Знакам у Варшаве

22.04.2026 (19:00 - 21:00) Музей Вольнай Беларусі (ul. Foksal, 11)

Лонгплей у Рызе

26.04.2026 (20:00 - 22:00) Laska V21 (Vagonu iela 21)

Лонгплей у Сопаце

02.05.2026 (20:00 - 22:00) Marahub (Jacka Malczewskiego 21)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ