Шабаш дрэнных мігрант:ак у Варшаве

17.11.2024 13:00 - 16:00 Free Belarus Center (Mokotowska 24) Бясплатнае


У нядзелю, 17 лістапада, суполка «Возера рапух» ладзіць у Варшаве шабаш дрэнных мігрант:ак.






Дата: 17 лістапада

Час: 13.00 (час мясцовы)

Месца: Free Belarus Center, Mokotowska 24, Варшава 



Добр:ая мігрант:ка ні на што не скардзіцца і за ўсё выказвае падзяку! Але гэтым раз збіраюць самых дрэнных мігрант:ак Варшавы на сустрэчу ўзаемападтрымкі, каб пагутарыць пра досвед міграцыі без асуджэння і неабходнасці прыхоўваць нашы пачуцці! 

Гэтым разам будуць гутарыць пра тое, як шукаць новыя знаёмства ў эміграцыі, хадзіць на дэйцінгі, і, канешне пра тое, што нам перашкаджае гэта рабіць.


Шабаш — гэта прастора, дзе можна распавесці пра свой мігранцкі досвед, атрымаць падтрымку адно ад аднога ў сяброўскім коле і паслухаць, як жывецца іншым. 


На мерапрыемстве з дапамогай фасілітатар:кі абмяркуюць, як жывецца, знойдуць тэхнікі падтрымкі сабе ў эміграцыі і абмяняюцца лайфхакамі. 

Гэта не тэрапеўтычная ці псіхалагічная сустрэча. 

Яе мэта — пазнаёміць людзей, якія зараз жывуць у Варшаве, і стварыць прастору для камфортнага абмеркавання розных бакоў мігранцкага жыцця. 

Вы можаце камунікаваць на любой мове, інструкцыі на мерапрыемстве будуць беларускай і рускай мовамі. 


Удзел бясплатны. 


Рэгіструйцеся па спасылцы.




Вам можа быць цікава

Выстава «STYX — Crossing Darkness Within» у Берліне

26.04.2026 15:00 - 31.05.2026 18:00 void ink (Schwedter Str. 48)

Паша Крывец у Берліне

20.05.2026 (20:00 - 22:00) Kara Kas Bar (Kurfürstenstraße 9)

Беларускі вясновы пікнік у Бостане

24.05.2026 (12:00 - 15:00) Pequitside Farm (79 Pleasant Street)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ