Шчыры фестываль «Зробім лепш!»

15.10.2013 18:30 - 22:00 Клуб “Re:Public” Бясплатнае

шчыры фестываль «Зробім лепш!»

15 кастрычніка ў клубе «RE:PUBLIC» пройдзе шчыры фестываль «Зробім лепш!». Гэтым фэстам ініцыятыва «Беларускі Гальфстрым» і «Арт Сядзіба» распачынаюць серыю імпрэзаў з удзелам беларускіх гуртоў пад агульнай канцэпцыяй «шчырыя канцэрты».

У фестывалі прымуць удзел чатыры цікавыя і яскравыя беларускія калектывы: NAVI, HURMA, AMAROKA, VINSENT.
Уваход на мерапрыемства будзе бясплатным. Пачатак у 18.30.
Зазначым, што на ўсе «шчырыя канцэрты» ўваход будзе цалкам вольным. Абмежаваннем можа стаць толькі змяшчальнасць клуба. Але цягам усёй імпрэзы будзе працаваць клубная каса. У ёй кожны наведнік, калі яму падабаецца мерапрыемства і гурты, якія выступаюць, зможа па ўласнаму жаданню купіць на гэты канцэрт любую колькасць квіткоў фіксаванага кошту – 50 тысяч.
Грошы за квіткі «па жаданню» пойдуць на арганізацыю наступных мерапрыемстваў.
Агульнае правіла «шчырых канцэртаў» вельмі простае:
Калі ёсць грошы і адчуваеш сябе шчырым і шчодрым беларусам, які хоча аддзячыць гуртам і арганізатарам за мерапрыемства – купі квіток у любы момант на працягу ўсёй імпрэзы. Калі няма, але любіш беларускую музыку і вельмі хочаш трапіць на канцэрт – вольна праходзь у клуб.
Пасля кожнай імпрэзы мы будзем падсумоўваць вынікі беларускай шчодрасці і шчырасці ды рыхтаваць наступныя «шчырыя канцэрты».

Канцэрт ладзіцца ў межах агульнанацыянальнай кампаніі «Зробім лепш!»

Падрабязней пра фестываль


Вам можа быць цікава

Выстава Арлена Кашкурэвіча ў Полацку

20.05.2026 10:00 - 30.04.2027 18:00 мастацкая галерэя Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка (вул. Стралецкая, 4A-4)

Інсталяцыя #FramedInBelarus у Празе

11.06.2026 19:00 - 14.09.2026 19:00 Нацыянальная галерэя Прагі (Вялікая зала), палац кірмашоў (Dukelských Hrdinů 530/47,)

Выстава «Рэнесанс: бясконцае натхненне» ў Гродне

16.07.2026 09:00 - 02.08.2026 20:00 выставачная зала (вул. Ажэшкі, 38)

Максім Знак у Берліне

24.07.2026 (19:30 - 21:00) Haus der Statistik (унутраны двор пад дахам) (Otto-Braun-Straße 70-72)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ