Шчырыя размовы пра мастацтва

24.02.2018 18:00 - 18:00 Музей-майстэрня З.І. Азгура (вул. Азгура, 8) 6 р.

24 лютага запрашаем у музей З.І. Азгура на першую сустрэчу ў межах аўтарскага праекта Марыі Ляшкевіч “Шчырыя размовы пра мастацтва”, якая адбудзецца ў супрацы з Цэнтрам развіцця эфектыўнай камунікацыі “Жывая Бібліятэка”.

“Шчырыя размовы” – праект, створаны для таго, каб наведвальнікі маглі паглядзець на мастацтва вачыма самых розных людзей, чыё жыццё так ці інакш звязана з гэтай сферай.

Героі першай сустрэчы – скульптар, фотамастак, музыка, мастацтвазнаўца і псіхолаг. Наведвальнікі атрымаюць магчымасць паразмаўляць з імі, задаць свае пытанні. “Шчырыя размовы” – гэта камунікацыя ў невялікіх групах па 5-7 чалавек з першакрыніцамі інфармацыі.

Наведвальнікі прыходзяць, абіраюць з прапанаванага спісу Героя, запісваюцца да яго і размаўляюць 30 хвілін. Падчас першай сустрэчы ў наведвальнікаў ёсць магчымасць пазнаёміцца з асабістым светам 3-х Герояў, а таксама агледзець экспазіцыю музея (можна прыйсці загадзя).

24 лютага а 18-й, Музей-майстэрня З.І. Азгура (вул. Азгура, 8)

Набыць квіток можна ў касе музея і анлайн. Кошт квітка – 6 р.

Для ўдзелу ў мерапрыемстве таксама пажадана прайсці папярэднюю рэгістрацыю. Гэта зробіць хуткай вашу рэгістрацыю на месцы, а таксама дапаможа быць у курсе апошніях навінаў і зменаў.

Мерапрыемства ў Вконтакте

Мерапрыемства ў Фэйсбуку

 


Вам можа быць цікава

Выстава Дзмітрыя Сянько «Кітайскі дыярыуш» у Віцебску

02.04.2026 16:00 - 10.05.2026 17:00 Выставачная зала (Белабародава, 5)

Выстава аднаго шэдэўра: «Прагулка» Марка Шагала ў Мінску

08.04.2026 11:00 - 06.07.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (галоўны корпус, сяродкрыжжа) (вул. Леніна, 20)

Фэст «Нефільтраванае кіно» ў Вільні

10.04.2026 (19:00 - 22:00) Zolak Micro Art Residence (Vytenio g. 50D)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ