Школа валачобнікаў у Варшаве

18.03.2024 - 14.03.2024 18:00 - 20:00 Беларускі Моладзевы Хаб (Dożynkowa 6A) 20zl

У Варшаве пачынаюцца курсы па спевах валачобных песень. Запрашаюцца выключна мужчыны, узрост і ўзровень падрыхтоўкі не мае значэння.

Дата: 18 сакавіка

Час: 18.00

Адрас: Warszawa, Dożynkowa, 6a «Беларускі Моладзевы Хаб»

Заняткі будуць праходзіць па панядзелках цягам 6 тыдняў.

Фіналам стане супольнае святкаванне, правядзенне Валачобнага абраду і святочны выступ.

Сустрэчы праводзіць вядомы папулярызатар фальклору, спявак і музыка Сяржук Доўгушаў. 

Што чакае на занятках:

— знаёмства з унікальным беларускім абрадам, традыцыямі

— спеўныя трэнінгі і навучэнне асновам мужчынскага традыцыйнага гучання, валоданне прыродным гукам і дыханнем

— супольныя спевы валачобных песень з розных рэгіёнаў Беларусі

Уваход: 20zl

Для ўдзелу трэба запоўніць форму.


Вам можа быць цікава

Выстава «Гукі роднай зямлі: беларускія народныя інструменты» ў Віцебску

30.06.2026 15:00 - 10.08.2026 18:00 Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці (вул. Леніна, 35А)

Выстава «Пасланнікі веры. Іканапіс і алтарны жывапіс» у Мінску

22.07.2026 11:00 - 31.08.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (выставачны корпус) (К. Маркса, 24)

Diafilm live ў Сопаце (10+)

15.08.2026 (19:00 - 20:30) Teatr BOTO (Bohaterów Monte Cassino 54B)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ