Шляхамі братоў Ордэна Святога Васіля Вялікага

26.03.2017 07:30 - 22:00 7:30 - выезд з Мінска (- Вольна - Сталавічы - Баранавічы - Быцень - Жыровічы - Слонім - Мінск) 42 BYN

Дарагія сябры!

Запрашаем у навуковае падарожжа “Шляхамі братоў Ордэна Святога Васіля Вялікага” разам з Сяргеем Харэўскім па былых базыліянскіх манастырах – Вольне, Сталавічах, Быцені, Жыровічах.

Мінск – Вольна – Сталавічы – Баранавічы  – Быцень – Жыровічы – Слонім – Мінск

26 сакавіка 2017 года а 7:30 – выезд з Мінска.

Вяртаемся ў Мінск а 22-й гадзіне.

У дарозе мы  адкажам на шэраг пытанняў, звязаных з гісторыяй уніятаў на Беларусі:
• Чаму яна узнікла Унія?
• Хто такія базыльяне?
• Якая яна, уніяцкая архітэктура?
• Як узнік манастыр у Жыровічах?
• Якое месца ў гісторыі нашае культуры займае ўніяцкая царква?
• Чаму скасавалі Унію на Беларусі?
• Як і хто зьнішчаў спадчыну ўніяцкае царквы?

Наш вядоўца:

Сяргей Харэўскі — мастак, мастацтвазнаўца, гісторык архітэктуры і беларускі літаратар.

Мы наведаем мясьціны, некалі выключна важныя для грэка-каталіцкае, уніяцкае, царквы ў Беларусі, Літве і Ўкраіне.

Гэта былыя базыльянскія манастыры Нараджэння Маці Божае ў Вольне, Быценскі і Жыро́віцкі Свята-Успенскія манастыры, а таксама былы ўніяцкі манастыр у Альбэрціне, што ў прадмесці Слоніма.

Па дарозе мы таксама пазнаёмімся з гістарычнай планіровачнай структурай беларускіх мястэчкаў і іх сучасным жыццём, традыцыйнай грамадзянскай і культавай архітэктурай.

Сярод іншага ўбачым адзіны ва Усходняй Еўропе касцёл Мальтыйскага ордэну ў Сталовічах, што стаў пазьней галоўным храмам спачатку ўніяцкага,а затым праваслаўнага манастыроў, месца Сталовіцкай бітвы 1771 г. і касцёл пач. ХХ ст., унікальныя старасвецкія касцёлы і кляштары Слоніма, цэрквы, сінагогу і шмат што яшчэ.

Кошт – 42 BYN

Калi вы ўжо вызначылiся адносна свайго ўдзелу ў падарожжы, то паведамце аб гэтым, патэлефанаваўшы па нумары: +375 (29) 180-28-38 Святлане


Вам можа быць цікава

Фэст «Нефільтраванае кіно» ў Вільні

10.04.2026 (19:00 - 22:00) Zolak Micro Art Residence (Vytenio g. 50D)

Канцэрт хору «Артос» у Вільні

12.04.2026 (14:30 - 15:30) Касцёл святых апосталаў Піліпа і Якуба (Vasario 16-osios gatvė 11)

Майстар-класы традыцыйнага спеву «Песні Беласточчыны» ў Беластоку

25.04.2026 (11:00 - 16:00) сядзіба Беларускага Грамадска-Культурнага Таварыства (вул. Варшаўская, 11)

Palina ў Амстэрдаме

03.05.2026 (20:00 - 22:00) Cinetol (Tolstraat 182)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ