Шпацыр "Род князёў Агінскіх: музыка, палітыка, паўстанні ды каханні" ў Вільні

19.10.2025 16:00 - 18:00 ------------ 15 еўра

У нядзелю, 19 кастрычніка, у Вільні ладзяць шпацыр "Род князёў Агінскіх: музыка, палітыка, паўстанні ды каханні", прысвечаны 260-гадоваму юбілею Міхала Клеафаса Агінскага.



Жыцьцё князя Міхала Клеафаса поўнае таямніцаў, неверагодных сюжэтаў, раманаў, і вядома, паланэзаў.

Дарэчы, "хто напісаў паланэз Агінскага?" – не такі ўжо і жарт. 

А ў нібыта юбілейны год даследчыкі сталі аспрэчваць нават яго дату ды месца нараджэння.

Не менш захапляльнымі былі жыццёвыя гісторыі ягоных продкаў, сваякоў ды нашчадкаў. 

Падчас шпацыру знойдзеце некаторыя памяткі гэтага незвычайнага княжацкага роду ў Вільні і даведаецеся пра выбітных яго прадстаўнікоў.

Удзел - 15 еўра. Дзецям да 12 год бясплатна. Рэгіструйцеся па спасылцы.


Вам можа быць цікава

Навагодняя ялінка для дзетак палітвязняў у Варшаве

19.12.2025 (16:00 - 21:00) Музей Вольнай Беларусі (Foksal 11)

ZVONKU і сябры ў Мінску

19.12.2025 (19:00 - 20:00) Музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Навагоднія майстар-класы ў Мірскім замку

25.12.2025 12:00 - 27.12.2025 13:00 Мірскі замак (вул. Чырвонаармейская, 2)

Калядная музыкатэрапія ў Н'ю-Ёрку

28.12.2025 (14:00 - 15:00) Carnegie Hall (57th Street and Seventh Avenue)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ