Шпацыр па беларускіх мясцінах у Коўне

26.07.2026 10:30 - 12:30 чыгуначны вакзал (M. K. Čiurlionio g. 16) данаты


У нядзелю, 26 ліпеня, у Коўне адбудзецца шпацыр па беларускіх мясцінах. 



Коўна — адзін з найважнейшых гарадоў у гісторыі Літвы, але і беларускі след тут нашмат большы, чым можа падацца на першы погляд. 

Гэта горад, дзе перапляталіся лёсы беларусаў і літоўцаў, дзе працавалі дзеячы БНР, служылі беларускія вайскоўцы, жылі пісьменнікі, архітэктары. 

На экскурсіі пагавораць пра гэтыя сувязі праз гарадскія адрасы, будынкі, дакументы і асабістыя гісторыі. 

Гэта будзе спроба ўбачыць Коўна не толькі як літоўскую сталіцу памяці, але і як важны пункт беларускай гістарычнай мапы. 

Пасля экскурсіі па горадзе можна будзе дадаткова пад’ехаць на магілу стваральніка бел-чырвона-белага сцяга, архітэктара Клаўдзія Душ-Душэўскага, а таксама бясплатна наведаць ковенскія музеі. 


Удзел — данаты. Рэгіструйцеся па спасылцы. 




Вам можа быць цікава

Выстава «Аляксандр Семілетаў: Першы з дынастыі» ў Мінску

09.07.2026 18:00 - 18.08.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (галоўны корпус) (Леніна, 20)

Сямейны фестываль «Беларускае лета ў стылі скансэн» у Азярцы

25.07.2026 (13:00 - 23:00) музей народнай архітэктуры і побыту

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ