Шведская пісьменніца Эва Суса прэзентуе кнігу для дзяцей

14.10.2013 12:00 - 14:00 Цэнтральная дзіцячая бібліятэка імя Мікалая Астроўскага (пр-т газеты "Праўда", 20; ст. м. Пятроўшчына) Бясплатнае

13 і 14 кастрычніка Эва Суса выступіць у Мінску з прэзентацыямі кнігі “Снежны чалавек”.

Эва Суса (Eva Susso) — аўтар некалькіх шырока вядомых у Швецыі серый кніг для дзяцей і падлеткаў. Нарадзілася ў 1956 годзе ў Гётэборгу. Першую кнігу для дзяцей выдала ў 1995 годзе. Нядаўна новая кніга Эвы Суса “Снежны чалавек” выйшла па-беларуску ў перакладзе Алесі Башарымавай. Выданне стала першым у дзіцячай серыі “Каляровы ровар”, заснаванай ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”.

Гэтая кніга — простая і мілая гісторыя сяброўства двух братоў Уна і Макса са снежным чалавекам аздоблена мастаком Бэнджамэнам Шо — адным з самых папулярных ілюстратараў дзіцячых кніг у Францыі.

13 кастрычніка (нядзеля) Эва Суса сустрэнецца з маленькімі чытачамі і іх бацькамі ў дзіцячай бібліятэцы № 6 імя Васіля Віткі (К. Лібкнехта, 98). Пачатак сустрэчы ў 12.00. Вядучая імпрэзы — беларуская пісьменніца, казачніца, аўтарка некалькіх кніг для дзяцей Алена Масла.

У панядзелак, 14 кастрычніка, у 12.00 адбудзецца прэзентацыя “Снежнага чалавека” ў Цэнтральнай дзіцячай бібліятэцы імя Мікалая Астроўскага (пр-т газеты “Праўда”, 20; ст. м. Пятроўшчына). У сустрэчы возьмуць удзел аўтар кнігі Эва Суса, а таксама Алена Масла.

Уваход на абедзве імпрэзы вольны. Запрашаем!

Прэс-служба ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”


Вам можа быць цікава

Дзень Волі ў Сан-Францыска

Sugarloaf Open Space (Park) (2161 Youngs Valley Road)

Вербная нядзеля ў Суле

28.03.2026 14:00 - 29.03.2026 17:00 парк гісторыі Сула (Стаўбцоўскі раён)

Гуканне вясны з Русяй у Варшаве (8+)

29.03.2026 (19:00 - 20:30) прастора МІТ (Stalowa 36)

Майстар-клас па пісанках у Гомелі (12+)

04.04.2026 (11:00 - 13:00) філіял Веткаўскага музея (пл. Леніна, 4А)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ