Шымборска двойчы. Прэзентацыя дзвюх кніг Віславы Шымборскай па-беларуску

29.02.2024 17:00 - 20:00 (анлайн) Бясплатнае

«Прастора польскай культуры» запрашае на прэзентацыю двух зборнікаў вершаў геніяльнай польскай паэткі Віславы Шымборскай у беларускіх перакладах.


Дата: 29 лютага

Час: 17:00

Месца: анлайн


Перакладчыкі Марына Казлоўская, Наталля Русецкая і Андрэй Хадановіч пагавораць пра творчасць славутай набелісткі і прадставяць чытачам зборнікі «Канец і пачатак» і «Партрэт з памяці», што на працягу некалькіх месяцаў выйшлі ў выдавецтвах «Логвінаў» і «Gutenberg» з нагоды 100-годдзя з дня нараджэння Паэткі.

Што аб’ядноўвае, а што адрознівае гэтыя дзве кнігі?

Якія тэмы і матывы спадарожнічалі аўтарцы ўсё жыццё?

У чым карані славутай самарэфлексіі і самаіроніі польскай паэткі?

Ці лёгка выбраць найлепшае ў творчасці патрабавальнай да сябе пісьменніцы, якая лічыла сметніцу галоўным творчым інструментам аўтара?

Якія «добра забытыя» творы паэткі вярнуліся да чытачоў на яе стогадовы юбілей?

Што ў паэзіі Шымборскай было выклікам для беларускіх перакладчыкаў?

Прэзентацыя адбудзецца ў межах літаратурнага цыклу «Санаторый пад клепсідрай».


Вам можа быць цікава

Выстава «Барыс Аракчэеў. Да 100-годдзя з дня нараджэння мастака» ў Мінску

03.06.2026 17:00 - 06.07.2026 18:00 Нацыянальны мастацкі музей (галоўны корпус, сяродкрыжжа) (вул. Леніна, 20)

Выстава Веранікі Віткоўскай і Рыгора Віткоўскага «Падарожжа ў лета» ў Мінску

11.06.2026 18:00 - 09.08.2026 18:00 галерэя Шчамялёва (вул. Рэвалюцыйная, 10)

Саша Філіпенка ў Беластоку

15.06.2026 (18:00 - 20:00) Chill Time Club (ul. Św. Rocha 5, 32)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ