Сімфанічная казка “Пеця і воўк”

20.09.2017 19:00 - 19:00 Палац культуры прафсаюзаў (Пр. Незалежнасці, 25) ад 7 рублёў

Музычны Дом “Класіка” распачынае серыю займальных класічных канцэртаў для ўсёй сям’і ў некласічным фармаце – інтэрактыўныя імпрэзы з сімфанічным аркестрам, якія будуць знаёміць маленькіх слухачоў з музычнымі інструментамі, музыкай і кампазітарамі ў лёгкай, займальнай форме.

Музычны Дом “Класіка” разам з Музычным тэатрам “Галерэя” запрашаюць у Рэспубліканскі палац культуры прафсаюзаў  20 верасня  на Сімфанічную казку Сяргея Пракоф’ева “Пеця і воўк”, якая адбудзецца пры ўдзеле Сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі, дырыжор – Аляксандр САСНОЎСКІ. Рэжысёр і расказчык – Аляксандр МАРЧАНКА.

Фантазійны твор для дзяцей Сяргея Пракоф’ева “Пеця і воўк” напісаны яшчэ ў 1936 годзе, але праз гады ён не страціў сваёй актуальнасці і па сёняшні дзень гучыць ва ўсім свеце, у 2004 годзе казка атрымала ў сваёй аўдыёверсіі прэмію “Грэмі”, а ў 2006 годзе мультфільм па творы – прэмію “Оскар”!

Сімфанічную казку “Пеця і воўк” выконвалі ва ўсіх магчымых формах і жанрах па ўсім свеце – Лондане, Парыжы, Маскве і Нью-Йорку: джазавы арганіст, рок і фольк-выканаўцы, таксама існуе парадыйная версія на сінтэзатарах і акардэоне, кантры-версія і нават іграў джазавы аркестр. Расказчыкамі былі такія знакамітасці як Наталля Сац, Леанард Бернстайн і Дэвід Боўі.

20 верасня “Пеця і воўк” Сяргея Пракоф’ева ў Мінску ўпершыню прагучыць па-беларуску.

Таксама ў імпрэзе прагучаць любімыя творы для дзяцей Моцарта, Гайдна і Штрауса, якія можна не толькі слухаць, але і ўдзельнічаць у іх выкананні!

Кошт квіткоў:  7,8,9,10 рублёў

Тэлефон для даведак: 8029-2-366-166

Каса:  8017- 327-01-79, 8029-136-75-81

 


Вам можа быць цікава

Kretsu / Petchenko / Matjukhov Trio ў Сопаце

11.05.2025 (19:00 - 21:00) Teatr BoTo (Bohaterów Monte Cassino 54B)

Канцэрт «Мова» ў Гомелі

12.05.2025 (18:30 - 20:30) Гомельскі абласны грамадска-культурны цэнтр (вул. Ланге, 17)

Зміцер Лукашук і Лявон Вольскі ў Ніцы

22.05.2025 (18:30 - 20:30) кнігарня VersLibre (34 Boulevard Stalingrad)

Піт Паўлаў у Афенбаху

01.06.2025 (19:00 - 21:00) Waggon am Kulturgleis (Mainstraße 1)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ