Скарына-вечарына ў Кракаве

17.05.2025 14:30 - 16:00 Прастора (ul. Mikołajska 4/6) Бясплатнае

 

У суботу, 17 траўня, «Кніжны Вырай» ладзіць у Кракаве Скарына-вечарыну.






Абяцаюць сустрэчу, прысвечаную Францішку Скарыну, першадрукару, які пакінуў свой след і ў Кракаве.


 Для дарослых будзе гістарычны клуб «Францішак Скарына: Кракаў і не толькі».

Выступіць Павел Котаў, гісторык, адзін з укладальнікаў зборніка «Францыск Скарына ў дакументах і сведчаннях».

Ён раскажа пра кракаўскі перыяд жыцця Скарыны і новыя адкрыцці пра першадрукара:

  •  З кім прыйшоў, дзе жыў і дзе піў піва Скарына ў Кракаве? З кім тут быў знаёмы?
  •  Калі нарадзіўся і памёр? Якога быў веравызнання?
  •  Як склаўся лёс яго дзяцей?
  • Каго лячыў і як лячыўся сын Скарыны Сімяён?


Для дзяцей рыхтуецца інтэрактыўная чытанка па кнізе Таццяны Сапегі «Скарына дзеткам».

Пакуль дарослыя слухаюць гісторыка, дзеці выконваюць займальныя заданні, малююць, гуляюць і знаёмяцца з гісторыяй праз добрую кнігу.


Уваход вольны, данаты вітаюцца. Рэгіструйцеся па спасылцы.


Вам можа быць цікава

Выстава Барыса Аракчэева «Песні веснавыя» ў Мінску

08.04.2026 18:00 - 08.05.2026 20:00 Мастацкая галерэя БЕЛАРТ (вул. К. Маркса, 4)

Сустрэча для абітурыентаў польскіх ВНУ MentorUp у Варшаве

18.04.2026 (14:30 - 16:30) Беларускі Моладзевы Хаб (Dożynkowa 6a)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ