ПАДЗЕЯ ДНЯ: «Слова з-за кратаў»: імпрэза Вольных Купалаўцаў у Варшаве

23.11.2023 19:00 - 21:00 Музей Вольнай Беларусі (Foksal 11) Бясплатнае


23 лістапада ў Музеі Вольнай Беларусі Вольныя Купалаўцы стануць галасамі беларускіх палітвязняў, каб данесці іхныя няскораныя думкі, іх пранізлівае і смелае слова з-за кратаў.




Дата: 23 лістапада 

Час: 19:00 (час мясцовы) 

Месца: Музей Вольнай Беларусі, Foksal 11, Варшава


Неверагодная колькасць палітычных зняволеных і яшчэ больш арыштаваных па палітычных матывах — наш агульны боль. 

Людзі розных прафесій і ўзростаў знаходзяцца ў нечалавечых умовах, якія ствараюцца адмыслова для «палітычных». Аднак яны не здаюцца. 

Некаторыя з іх пішуць вершы і прозу, кранальныя лісты. Іх творчасць — надзвычайная каштоўнасць, жывое сведчанне сілы волі, нязломнасці і прынцыповасці беларусаў. 

Галасы многіх з іх «патанулі» ў каменных мяшках турмаў на доўгія гады. Але думак — не здольныя спыніць ні краты, ні калючы дрот, ні сотні вартаўнікоў. 


Уваход вольны. Зарэгістравацца на мерапрыемства можна па спасылцы.





Вам можа быць цікава

Вясновы Сінемаскоп у Мінску

20.03.2026 19:00 - 05.06.2026 21:00 Музей Азгура (вул. Азгура, 8)

Выстава «STYX — Crossing Darkness Within» у Берліне

26.04.2026 15:00 - 31.05.2026 18:00 void ink (Schwedter Str. 48)

Вандроўка па Стаўбцоўшчыне з Мінска

10.05.2026 (09:00 - 18:00) музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ