«сНежнае шоў Славы Палуніна»

27.03.2018 19:00 - 19:00 Цэнтральны дом афіцэраў (вул. Чырвонаармейская, 3) Бясплатнае

З 27 сакавіка па 1 красавіка ў Мінску адбудуцца паказы «сНежнага шоў» – аднаго з самых незвычайных і найбольш запатрабаваных спектакляў свету. Яго аўтар – знаёмы мільёнам з дзяцінства клоўн Асісяй, ён жа Слава Палунін.

«Аднойчы я зразумеў, што хачу зрабіць спектакль, які вяртаў бы нас да нашых дзіцячых мрояў. Спектакль, які дапамог бы людзям, якія прыходзяць у  глядацкую залу, выпусціць з засценкаў даросласці хлопчыкаў і дзяўчынак, якімі яны былі калісьці», – узгадвае Палунін.

Яго мроя ўвасабілася ў «сНежным шоў». Неверагодныя клоўны, які паказваюць мініатуры і гуляюць з гледачамі. Снег, павуціна і велізарныя шары, якія з задавальненнем кідаюць дарослыя і дзеці. Але галоўнае – неверагоднае шчасце, якое перапаўняе вялікіх і малых гледачоў.

З моманту стварэння ў 1993 годзе «сНежнае шоў» аб’ездзіла з  аншлагамі практычна ўсю планету. Праект і яго аўтары адзначаны прэміямі ў Вялікабрытаніі, Францыі, Аўстраліі, ЗША, Мексіцы і іншых краінах. А ў Японіі «сНежнае шоў» настолькі любяць, што для яго будуюць сталую пляцоўку. У Мінск спектакль прыязджаў толькі аднойчы пяць год таму.

«Мы маем пастаянную канструкцыю шоў, але гэта кожны раз цалкам розныя спектаклі. Сёння – гэта трагедыя, заўтра – абсурд, а паслязаўтра – нежнасць і эпічнасць», – кажа Слава Палунін.

«сНежнае шоў Славы Палуніна»

З 27 сакавіка да 1 красавіка 2018 года

Мінск – Цэнтральны дом афіцэраў

27, 28, 29, 30 сакавіка – у 19:00

31 сакавіка – у 15:00 ды 19:00

1 красавіка – у 14:00 ды 18:00

Наведванне вячэрніх спектакляў (пачатакпасля 19:00) дзецям да 8 год не рэкамендаванае.

Квіткі: ад 50 да 200 рублёў

Продаж: на сайце і ў касах Kvitki.by

Замова квіткоў па тэлефоне: (044) 5 947 947

 


Вам можа быць цікава

„Калядны спеўны курс“ у Варшаве!

17.12.2025 (00:05 - 23:59) Беларускі Моладзевы Хаб (Dożynkowa 6A)

Майстар-клас па вырабе агністага каня ў Гомелі (12+)

20.12.2025 (12:00 - 14:00) Філіял Веткаўскага музея (плошча Леніна, 4а)

Майстар-клас «Зімовае чараўніцтва свечкі» ў Гомелі (12+)

25.12.2025 (14:00 - 15:30) Філіял Веткаўскага музея (плошча Леніна, 4а)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ