Сольны канцэрт гурта Re1ikt 1 чэрвеня ў TNT Rock Club

01.06.2014 20:00 - 22:00 TNT Rock Club (Рэвалюцыйная, 9) 70.000. Для дзяўчын уваход вольны :)

Мінскі ethno progressive rock гурт Re1ikt дасць сольны канцерт у TNT Rock Club 1 чэрвеня. Акрамя кампазіцый з будучага альбома і лепшых любімых песень музыкі падрыхтуюць невялікую прэм’еру.

На канцэрце Re1ikt упершыню выканае кавэр-версію аднаго з хітоў легендарнага беларускага ансамбля «Песняры». Студыйны варыянт песні войдзе ў трыб’ют-альбом праекта «Re:Песняры». Рэліз дыска адбудзецца восенню 2014 года.

Пасля канцэрта ў Мінску гурт Re1ikt выступіць на некалькіх фестывалях у Польшчы.

Сольны канцэрт гурта Re1ikt
1 чэрвеня, TNT Rock Club (Рэвалюцыйная, 9)
Пачатак: 20:00
Уваход: 70.000. Для дзяўчын – вольны :)

Re1ikt – адзін з беларускіх гуртоў, якія стала канцэртуюць. Калектыў неаднаразова выступаў на фестывалях у Польшы, Літве, ва Украіне, на Беларусі і быў адзначаны шматлікімі ўзнагародамі.

На рахунку Re1ikt 3 студыйныя альбомы. Апошні на сёння дыск «Рэкі прабілі лёд» стаў бестсэлерам лэйбла “Вігма” і быў перавыдадзены ў 2012 годзе. Таксама ў арсенале Re1ikt 5 відэакліпаў і 2 live-DVD.

Цяпер Re1ikt рыхтуецца да запісу чацвёртага альбома.

Новая праграма ўжо была прэзентаваная ў розных краінах і на Радзіме. Матэрыял блізкі да такіх накірункаў як progressive rock, post rock, art rock і alternative rock. Сучасныя музычныя плыні Re1ikt спалучае з традыцыйным беларускім песенным фальклорам, робячы яго актуальным для слухачоў, якія шукаюць у музыцы нешта новае.


Вам можа быць цікава

Выстава Аляксандра Бублікава «Цішыня. Арт-партрэт» у Мінску

11.09.2026 18:00 - 04.10.2026 17:00 галерэя Савіцкага (пл. Свабоды, 15)

Спектакль «Радзіва Прудок» у Варшаве

22.09.2026 (19:00 - 20:40) Terminal Kultury Gocław (ul. Jana Nowaka-Jeziorańskiego 24)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ