Сольны канцэрт гурта Re1ikt

14.04.2013 21:00 - 23:00 TNT Rock Club (Рэвалюцыйная, 9) Бясплатнае

Сольны канцэрт гурта Re1ikt

Сольны канцэрт гурта Re1ikt у TNT Rock Club (Рэвалюцыйная, 9) адбудзецца 14 красавіка.

Пачатак выступу: 21:00

Інфалінія клуба: +37529-6555555

Уваход: 40 000

Re1ikt у сваёй музыцы спалучаюць такія накірункі, як progressive rock, post rock, art rock и alternative rock. Гурт мае ўнікальнае гучанне, пры гэтым падчас запісу і выступаў выкарыстоўваецца толькі стандартны склад «жывых» інструментаў (2 гітары, бас, барабаны) і вакал.

За час існавання каманда паспела паўдзельнічаць у фестывалях у Польшы, Літве, Украіне і Беларусі. Сярод іх Halfway Festival,  Jesien Bardow, Tautu Muge, а таксама «Камяніца», «Дах», Heavy Mass Medium і інш.

На рахунку Re1ikt 3 студыйныя альбомы. «Рэкі прабілі лёд» («Вігма», 2011) і «Клиника» (Go Records, 2009) былі афіцыйна выдадзены на лэйблах.

Таксама Re1ikt знялі 4 відэакліпы, выпусцілі 2 live-DVD («Акустическая Терапия», «Крыгаход»), акустычныя складанкі («Vytoki», «Home Songs»).


Вам можа быць цікава

Выстава “Па-за канонам” у Гродне

06.11.2025 11:00 - 30.11.2025 19:00 Музей гісторыі рэлігіі (вул. Замкавая, 16)

Выстава Лізаветы Лянковай "Словы аўтара: " ў Мінску

19.11.2025 18:00 - 14.12.2025 19:00 Мастацкая галерэя "Цэнтр" (вул. Гікалы, 4)

Анастасія Рыдлеўская ў Гданьску

13.12.2025 (19:00 - 20:00) Czudner SPOT (Łąkowa 35/38)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ