Спектакль «1,8 м» пра беларускіх палітвязняў у Варшаве

13.01.2023 - 15.01.2023 19:00 - 21:00 Nowy Teatr (ul. Madalińskiego 10/16) 65 злотых

Напрыканцы тыдня, 13, 14 і 15 студзеня, варшаўскі Новы тэатр грае спектакль «1,8 м» драматурга і рэжысёра Івана Вырыпаева. Прысвечаны ён беларускім палітвязням.



Дата: 13, 14 і 15 студзеня

Час: 19.00 (час мясцовы)

Месца: Nowy Teatr, ul. Madalińskiego 10/16, Варшава 


1,8 м — менавіта столькі плошчы даводзіцца на аднаго зняволенага ў беларускіх турмах.

Спектакль заснаваны на тэкстах, якія палітвязні агучвалі ў судах і пісалі ў лістах родным.

Як цяпер жывуць людзі, якія сядзелі ў турме за выказванне свайго меркавання? Як атрымалася, што пасярод Эўропы парушаецца закон?

Спектакль граюць беларускія ды польскія акцёры на польскай, беларускай, расейскай мовах.


Квіткі коштам 65 злотых поўны і 45 злотых ільготны можна набыць па спасылцы.




Вам можа быць цікава

Выстава «Фрыда» у Гомелі (12+)

18.04.2025 18:00 - 29.06.2025 18:00 (праспект Леніна, 43)

Майстар-класы па традыцыйных беларускіх спевах у Варшаве

10.05.2025 11:00 - 11.05.2025 15:00 фонд «Метамарфозы» (вул. Маршалкоўская 81/20)

Спектакль «Зэкамерон» у Варшаве

05.06.2025 19:00 - 06.06.2025 21:00 Scena Przodownik (Olesińska 21)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ