Спектакль «Бежанцы 1915» у Канюках

10.07.2026 19:00 - 21:30 вясковая святліца ў Канюках (Kaniuki, 82) Бясплатнае
У пятніцу, 10 ліпеня, у Канюках граюць спектакль «Бежанцы 1915» на вольным паветры.

Спектакль заснаваны на кнізе журналісткі і пісьменніцы Анэты Прымакі-Онішк «Bieżeństwo 1915. Zapomniani uchodźcy».

Вас чакае знакавая падзея, бо ўласна на гэтай зямлі разгортваліся падзеі апавяданай гісторыі. Менавіта тут галасы 111-гадовай даўніны загучаць нанова.

Асабліва кранальна, што спектакль нарэшце пабачыць Уладзімір Наумюк — унук герояў гэтай гісторыі.

Пастаноўка перанясе вас у 1915 год, калі сотні тысяч жыхароў усходняй Польшчы былі вымушаныя пакінуць свае дамы і выехаць у невядомае — углыб Расійскай імперыі.

Асабісты досвед стваральнікаў надае спектаклю глыбокую эмацыйную сілу і робіць яго не толькі гістарычнай рэканструкцыяй, але і разважаннем пра тое, што значыць страціць радзіму і працягваць жыць, памятаючы свае карані.

Вечар распачне дапрэм’ерны паказ фільма Рамана Васілюка «Naumiuk. Sztuka życia».

Пасля спектакля будзе размова з творцамі — непасрэдна на падворку, у самым сэрцы гэтай гісторыі. Там жа можна будзе ўбачыць аўтэнтычныя артэфакты таго часу.

Працягласць — 60 хвілін.

Вытворца — BY Театр.

Рэжысёр — Андрэй Новік.

Ролі выконваюць Марыя Чыквін, Андрэй Новік, Дар’я Новік, Алекс Сапрыкін.

Уваход вольны.

Дата: 10 ліпеня

Час: паказ фільма — 19.00, спектакль — 20.00 (час мясцовы)


Вам можа быць цікава

Выстава «Гармонія свету неглюбскіх ткачых» у Мінску

07.05.2026 17:00 - 27.07.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (галоўны корпус, сяродкрыжжа) (вул. Леніна, 20)

Выстава інсітнага мастацтва ў Полацку

16.05.2026 10:00 - 31.08.2026 18:00 музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я (вул. Войкава, 1)

Фэст «Класіка. LIVE» ў мінскім батанічным садзе

11.07.2026 12:00 - 12.07.2026 21:30 батанічны сад (вул. Сурганава, 2в)

Фэст славянскай міфалогіі «Шлях Цмока» ў Бярэзінскім запаведніку

11.07.2026 12:00 - 12.07.2026 21:30 Цэнтральная сядзіба Бярэзінскага запаведніка (вул. Цэнтральная, 3)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ