Спектакль «Да дому наўпрост 10 гадзін язды» ў Баўцэне

28.09.2024 17:30 - 19:00 Burgtheater (Ortenburg 7) Бясплатнае
 


У суботу, 28 верасня, у Баўцэне ў межах фэста «МWillkommen Anderswo VI. IN EINEM BOOT» пакажуць спектакль «Да дому наўпрост 10 гадзін язды» ад тэатра «Без назвы».







Дата: 28 верасня

Час: 17.30 (час мясцовы)

Месца: Burgtheater (малая зала), Ortenburg 7, Баўцэн 




Гэта мак’юментарная гісторыя трох дзяўчын-імігрантак, якія выпадкова сустракаюцца на пляжы ў Гданьску. 

Яны дамаўляюцца аб сустрэчах каля мора і дзеляцца сваім досведам і пацешнымі гісторыямі пра пераезд: моўных бар’ерах і падарожжах, спробах пазнаёміцца і асімілявацца, пошуках адказу на пытанне «што такое дом», пошуках раёнаў горада, падобных на іх родныя гарады, і шмат чым іншым. 

Аднак пры спробе пабудаваць новае жыццё на плячах усё яшчэ вісіць «заплечнік ранейшага жыцця», які даволі цяжка скінуць. 



Ролі выконваюць Ірына Купчанка, Елізавета Мілінцэвіч, Жэня Давідзенка 

Музыка — Жэня Давідзенка 

Рэжысёрка — Жэня Давідзенка 



Па паказе будзе дыскусія.






Вам можа быць цікава

Выстава Арлена Кашкурэвіча ў Полацку

20.05.2026 10:00 - 30.04.2027 18:00 мастацкая галерэя Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка (вул. Стралецкая, 4A-4)

Інсталяцыя #FramedInBelarus у Празе

11.06.2026 19:00 - 14.09.2026 19:00 Нацыянальная галерэя Прагі (Вялікая зала), палац кірмашоў (Dukelských Hrdinů 530/47,)

Чытанкі для дзетак па-беларуску ў Сіэтле

12.09.2026 (11:30 - 12:30) Lake Hills Libary (15590 Lake Hills Blvd)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ