Спектакль «Да дому наўпрост 10 гадзін язды» ў Варшаве

15.10.2024 19:00 - 21:00 тэатр Komuna (Emilii Plater 31) Бясплатнае
 

15 кастрычніка, у аўторак, прадзюсерская ініцыятыва INEXKULT працягвае тэатральны INEX FEST II спектаклем «Да дому наўпрост 10 гадзін язды» ад тэатра «Без назвы».







 Дата: 15 кастрычніка

Час: 19.00 (час мясцовы)

Месца: тэатр Komuna, Emilii Plater 31, Варшава 




Гэта мак’юментарная гісторыя трох дзяўчын-імігрантак, якія выпадкова сустракаюцца на пляжы ў Гданьску. 

Яны дамаўляюцца аб сустрэчах каля мора і дзеляцца сваім досведам і пацешнымі гісторыямі пра пераезд: моўных бар’ерах і падарожжах, спробах пазнаёміцца і асімілявацца, пошуках адказу на пытанне «што такое дом», пошуках раёнаў горада, падобных на іх родныя гарады, і шмат чым іншым. 

Аднак пры спробе пабудаваць новае жыццё на плячах усё яшчэ вісіць «заплечнік ранейшага жыцця», які даволі цяжка скінуць.


Ролі выконваюць Ірына Купчанка, Елізавета Мілінцэвіч, Жэня Давідзенка 

Музыка — Жэня Давідзенка 

Рэжысёрка — Жэня Давідзенка


Мовы — беларуская, польскія субтытры 




Уваход вольны. Рэгіструйцеся па спасылцы.







Вам можа быць цікава

Выстава Уладзіміра Цэслера «Belonging Adrift» у Вільні

17.06.2026 10:00 - 30.06.2026 19:00 LDS Projektų erdvė (Vokiečių g. 4)

Сямейны фестываль «Вакол свету Букідс» у Мінску

24.06.2026 (18:00 - 21:00) Батанічны сад (вул. Сурганава, 2в)

Купалле ў Дукоры

28.06.2026 (14:00 - 23:00) Дукорскі маёнтак (вул. Школьная, 12)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ