Спектакль «Дарожныя прыгоды Віты» ў Познані

26.07.2025 12:00 - 13:00 Барак Культуры (al. Marcinkowskiego 21) Бясплатнае



У суботу, 26 ліпеня, у Бараку Культуры граюць дзіцячы спектакль «Дарожныя прыгоды Віты» паводле кнігі Сары Лундберг «Віта Белая Крэска».





 Гэтае вандроўнае відовішча пачынаецца ў бясконцай прасторы мільярдаў зорак і пралягае праз усе дзіўныя месцы нашай планеты: горы, полы, пустыні, морзы, джунглі, і заканчваецца ў ўтульным акне дома. 

У канцы маленькіх гледачоў чакае інтэрактыўная мастацкая частка — яны змогуць стварыць для Віты новае падарожжа з гарадамі і мястэчкамі. 

У галоўных ролях — Наталля Ляванава і Алена Гіранок. 


Уваход, выглядае, вольны. Запісвайцеся праз мэйл ilia@barakkultury.pl





Вам можа быць цікава

Выстава «Зорка Венера ўзышла над зямлёю...» у Мінску

12.06.2025 18:00 - 01.08.2025 19:00 музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а)

Выстава «ЛЕ КАРБЮЗЬЕ: мінскае рэха» ў Мінску

11.07.2025 11:00 - 15.09.2025 19:00 галерэя Савіцкага (пл. Свабоды, 15)

Беларускі пікнік LTCŃ у Кракаве

26.07.2025 (11:00 - 21:00) парк Ёрдана (al. 3 Maja 11)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ