Беларускі пікнік LTCŃ у Кракаве

26.07.2025 11:00 - 21:00 парк Ёрдана (al. 3 Maja 11) Бясплатнае



У суботу, 26 ліпеня, у Кракаве — беларускі пікнік LTCŃ. Сабралі ўсё, што вядома на гэты момант (ці амаль усё). 





Дык вось:  


Галоўная сцэна

  • «Разбітае Сэрца Пацана» 
  •  Zui 
  •  Kriwi 
  •  Domsun (І магчыма, яшчэ хтосьці, чыё імя пакуль трымаюць у сакрэце.) 


 Электронная сцэна 
  • Papa Bo Selektah 
  •  nuarrrrr 
  •  LilYury 
  •  1AM 
  •  Mustelide 
  •  Pocket Rave 
  •  Nadezh No і Yanna Melko 


Этнапляцоўка

  • Сяржук Доўгушаў з прэзентацыяй спеўніка «Калыханкі», грой на народных інструментах і спеўным сходам 
  • заходне-афрыканскія барабаны ад «Koza Gada» з вакалам племянных песень і інтэрактывам  
  • музычны выступ ад Школы беларускай традыцыйнай культуры ў Варшаве і варштат па танцах з Сержуком Тупальскім 
  • гукавое падарожжа з гуртом «TRAVA», дзе вясковыя мелодыі сустракаюцца з гарадскімі рытмамі
  • выступ гурта «Laleja», ды яшчэ і сумесна з LilYury: гэты этна-электронны дуэт вы запомніце надоўга.

 Псіхалагічная пляцоўка 

 Дзённы сон з казкай ад Маляваныча Гэта магчымасць для дарослых вярнуцца ў дзяцінства і адпачыць пад чароўны голас любімага вядоўцы! 

 Практыка «Пра што маўчыць цела: як навучыцца яго разумець» Разам з Анастасіяй Грэчухай патрэніруецеся слухаць і чуць сваё цела і счытваць сігналы, якія яно вам перадае.

  Лекцыя «Прафілактыка і рэдукцыя стрэсу» Навучыцеся, як самастойна дапамагчы сабе менш стрэсаваць і ці карысныя ў гэтай справе медытацыя і экатэрапія. Вядоўцы — Сяргей Сідарук і Святлана Піскун. 

 Майстар-клас ад Наталлі Скібскай 

 Кадл-паці: уводзіны ў практыку Паспрабуйце новую для сябе актыўнасць у бяспечнай атмасферы і ў прыемнай кампаніі. 

 Кансультацыі псіхолагаў «Летуценная псіхдапамога» 


 Спартыўная пляцоўка

 Турнір па футболе 3×3 

Вялікая водная палесская бітва! Усяго будзе 4 каманды па 5 чалавек, ваша задача — перакідваць балонікі з вадой на зону апанента. Калі балонік разбіваецца — супернік губляе бал. 

Зона выпрабаванняў! Polesie United падрыхтавалі 10 розных чэленджаў, у якіх вы будзеце змагацца ў парах. Адзін чалавек можа паўдзельнічаць у некалькіх выпрабаваннях і атрымаць стыкеры. Назбіраеце пэўную іх колькасць — зможаце абмяняць на мерч

 Пераможцаў чакаюць прызы. 


 Кірмаш! Ну, тут без каментарыяў. Проста мноства файных рэчаў, якія можна набыць. 


Уваход вольны. Таксама ніколі не позна заданаціць на арганізацыю пікніка — гэта можна зрабіць па спасылцы

А можна стаць валанцёрам — калі ласачка, па гэтай спасылцы


Вы атрымаеце дзясяткі знаёмстваў з актыўнымі кракавянамі, круты досвед і радок для CV, а таксама сертыфікат пра валанцёрства ды афармленне практыкі для ўніверсітэта (калі вам актуальна). Ну і проста карысна і цікава пабавіце час. 



Вам можа быць цікава

Выстава Юліі Стратовіч CLOWNERY ў Варшаве

12.06.2026 19:00 - 12.07.2026 18:00 House of Storks (Mickiewicza 18B)

Выстава «МАЛЯВАНАЯ ПЕСНЯры» ў Заслаўі

23.06.2026 10:00 - 19.07.2026 19:00 музей беларускай маляванкі (вул. Дачная, 13)

Выстава «Мастакі еўрапейскага авангарда» ў Віцебску

25.06.2026 10:00 - 30.08.2026 17:00 Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5А)

Квіз «Шуфлядка» ў Гданьску

17.07.2026 (19:30 - 21:30) Irish Pub G10 (Grodzka 10)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ