Спектакль «Найпрыгажэйшы Усход» ад Купалаўцаў у Любліне

17.03.2023 - 19.03.2023 19:00 - 21:00 Centrum Kultury w Lublinie (Krakowskie Przedmieście 19) 35 злотых

Напрыканцы тыдня, 17, 18 і 19 сакавіка, каханенькія-родненькія Купалаўцы граюць у Любліне спектакль «Найпрыгажэйшы Усход. Фатаграфічная памяць», заснаваны на сведчаннях удзельнікаў пратэстаў 2020 года.




Дата: 17, 18, 19 сакавіка

Час: 19.00 (час мясцовы)

Месца: Centrum Kultury w Lublinie, Krakowskie Przedmieście 19, Люблін


Адпраўной кропкай спектакля сталі фотаздымкі Змітра Вайноўскага, які, як непасрэдны ўдзельнік пратэстаў, здолеў злавіць і зафіксаваць на плёнцы ўсе асноўныя ніткі гэтай складанай і драматычнай гісторыі.

 У лістападзе 2020 года спадара Змітра затрымалі падчас Маршу пенсіянераў і асудзілі на 13 сутак арышту. Пасля адбыцця пакарання аўтар быў вымушаны пакінуць краіну.

У працэсе тэатральнай арт-тэрапіі досвед удзельніка пратэстаў пачаў пераклікацца з другой часткай «Дзядоў» Адама Міцкевіча. Так і паўстаў гэты спектакль.

Квіткі коштам 35 злотых сталы і 25 злотых ільготны можна набыць па спасылцы.




Вам можа быць цікава

Выстава Алеся Родзіна «Экалагічная дысперсія» ў Мінску

19.05.2026 10:00 - 31.08.2026 19:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Выстава «Маляваная душа» ў Мінску

11.06.2026 16:00 - 31.08.2026 18:00 галерэя «Лабірынт», Нацыянальная бібліятэка (пр-т Незалежнасці, 116)

Сустрэча з Іллём Давідовічам у Мінску

23.08.2026 (18:00 - 20:00) Літаратурны музей Максіма Багдановіча (вул. М. Багдановіча, 7а)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ