Спектакль «П для Пішчэўскага» ў Берліне

21.04.2022 - 22.04.2022 20:00 - 22:00 тэатр «HAU Hebbel am Ufer» (Stresemannstr. 29) Бясплатнае

21 і 22 красавіка ў Берліне адбудзецца прэм’ера спектакля «П для Пішчэўскага» беларускага рэжысёра і акцёра Уладзіміра Шчэрбаня.



Дата: 21 і 22 красавіка

Час: 20.00 (час мясцовы)

Месца: тэатр «HAU Hebbel am Ufer», Stresemannstr. 29, Берлін

Спектакль прысвечаны Міхаілу Пішчэўскаму, які загінуў у Мінску пасля гамафобнага нападу, і заснаваны на яго судовай справе.

Спектакль уяўляе сабой мікс дакументальнага тэатра і тэхна-рэйва: судовае пасяджэнне на танцпляцы ў начным клубе, прадстаўленае артыстамі з чатырох краін — Беларусі, Вялікабрытаніі, ЗША і Германіі.

Аўтарам вельмі важна расказаць асабістую гісторыю Пішэўскага, у якой яны бачаць шмат адказаў на выклікі, з якімі сутыкаецца Беларусь сёння. 


Вам можа быць цікава

Выстава «Графічныя афарызмы Міхаіла Лісоўскага» ў Мінску

17.03.2026 16:00 - 31.12.2026 17:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Выстава Уладзіміра Казакова «Прысвячэнне Беларусі» ў Гродне

03.09.2026 17:30 - 27.09.2026 19:00 КЦ «Фестывальны» (вул. Тэльмана, 4)

Спектакль «Радзіва Прудок» у Познані

21.09.2026 (19:00 - 21:00) Aula Artis (gen. Tadeusza Kutrzeby 10)

Квіз «Шуфлядка» ў Кракаве

22.09.2026 (19:00 - 21:00) Pub ToTu 15 (Władysława Reymonta 15)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ