Спектакль «Па што ідзеш, воўча?» у Беластоку

05.10.2024 16:00 - 22:00 Uniwersyteckie Centrum Kultury (Ciołkowskiego 1N) Бясплатнае
 


5 кастрычніка, у суботу, у межах фэста Kierunek Wschód ў Беластоку адбудзецца прэм’ера спектакля «Па што ідзеш, воўча?» паводле Святланы Курс (Евы Вежнавец).






Дата: 5 кастрычніка

Час: 16.00 і 20.00 (час мясцовы)

Месца: Uniwersyteckie Centrum Kultury, Ciołkowskiego 1N, Беласток




 Будуць два паказы — у 16.00 і 20.00. 

Пасля паказу а 16-й адбудзецца сустрэча з камандай праекту і аўтаркай аповесці «Па што ідзеш, воўча?» Святланай Курс.



 Рына — алкагалічка, ей каля 40. Яна вяртаецца з Дармштадта ў сваю родную вёску на Палессі, у Беларусі, на пахаванне сваёй 102-гадовай бабулі. 

За сваё доўгае жыццё бабуля перажыла дзве вайны, дзевяць змен улады і перанос межаў у роднай вёсцы. 

У плыні свядомасці, у якой унутраны маналог унучкі цяжка адрозніць ад маналогу бабулі, падымаецца доўга забытая і падаўленая тэма: каланізацыя Усходняй Еўропы. 



Удзел бяруць Моніка Давідзюк, Вольга Грыгараш, Яўгенія Кульбачная, Святлана Зелянкоўская

Рэжысура і сцэнічны дызайн — Моніка Дабраўлянска 



Мовы — беларуская, польская, украінская, руская, нямецкая. 



Уваход на паказы вольны, бясплатныя квіткі можна атрымаць у касе Тэатра Драматычнага ў Беластоку з серады, 25 верасня. 


Праграму фэста цалкам глядзіце па спасылцы.







Вам можа быць цікава

Выстава Валянціны Ляховіч “Успаміны” ў Віцебску

25.02.2026 09:00 - 12.04.2026 18:00 Выставачная зала (Белабародава, 5)

Выстава Ірыны Сухій «Вылучанае. Забытае» ў Вільні

07.03.2026 13:00 - 12.04.2026 18:00 галерэя «Šuplėda» (Kalvarijų g. 61)

Iva Sativa ў Вільні

21.03.2026 (20:00 - 22:00) Paviljonas (Pylimo gatvė 21B)

Дзень Волі ў Лондане

28.03.2026 (14:00 - 16:00) Беларускі Рэлігійна-Культурны Цэнтр пры Беларускай царкве, Marian House (Holden Ave)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ