ПАДЗЕЯ ДНЯ: Спектакль пра Ноч расстраляных паэтаў «За што» ў Вільні

17.06.2022 21:00 - 22:30 Рускі драматычны тэатр (Mindaugo g. 8) Бясплатнае

17 чэрвеня у Рускім драматычным тэатры ў Вільні адбудзецца спектакль «За што», прысвечаны падзеям 29 кастрычніка 1937 года. Гэта праект акцёраў з Гродна сумесна з літоўскім рэжысёраам Андрусам Даралам.



Дата: 17 чэрвеня

Час: 21.00 (час мясцовы)

Месца: Рускі драматычны тэатр (сцэна М8), Mindaugo g. 8, Вільня


У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года супрацоўнікамі НКВД былі расстраляныя больш за 100 дзеячоў культуры, мастацтва, навукі і грамадства Беларусі. Гэтую чорную ноч спрабавалі выразаць з нашай памяці ў савецкую эпоху, спрабуюць гэта зрабіць і сёння. Але мы памятаем.

Прэм’ера спектакля адбылася 29 кастрычніка 2021 года ў Вільні.

Уваход вольны!




Вам можа быць цікава

Выстава «Беларусь. Культурны ландшафт» у Мінску

09.07.2026 10:00 - 25.08.2026 17:00 палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Фэст нямога кіно і сучаснай музыкі КІНЕМО ў Брэсце

07.08.2026 21:00 - 09.08.2026 23:00 дворык філармоніі (вул. Арджанікідзэ, 14)

Спектакль «Радзіва Прудок» у Познані

21.09.2026 (19:00 - 21:00) Aula Artis (gen. Tadeusza Kutrzeby 10)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ