ПАДЗЕЯ ДНЯ: Спектакль «Расколіна» ў Познані

28.12.2023 19:00 - 21:00 Barak Kultury (al. Marcinkowskiego 21) Бясплатнае
 
У чацвер, 28 снежня, у Познані граюць спектакль «Расколіна».




Дата: 28 снежня

Час: 19.00 (час мясцовы)

Месца: Barak Kultury, al. Marcinkowskiego 21, Познань 


«Вось так мы страцілі сваякоў» — адна з фраз, якая гучыць у новым дакументальным праекце Лабараторыі сацыяльнага тэатра і апісвае няпростую размову, на якую вас запрашаюць удзельнiкi праекта. 

Пратэстныя падзеі 2020 года, а пасля і вайна ва Украіне падзялілі многія беларускія сем’і. Бацькі і дзеці, мужы і жонкі, браты і сёстры раптоўна апынуліся па розныя бакі «барыкад» і спынілі камунікацыю.

 У аснове спектакля — дакументальныя гісторыі розных людзей, стасункі якіх «далі расколіну», а таксама асабістыя развагі ўдзельнікаў праекта, якія самі, у той ці іншай ступені, перажываюць гэтую трагедыю ў сваіх сем’ях.

 «Што рабіць з такой праблемай? А ці былі мы сапраўды блізкія, калі палітыка нас па выніку пасварыла?» — прыходзьце пашукаць адказы разам. 

Пасля спектакля заставайцеся на абмеркаванне. 


Спектакль ідзе на беларускай і рускай мове. 


Уваход вольны. Трэба толькі запісацца праз мэйл ilia@barakkultury.pl




Вам можа быць цікава

Выстава інсітнага мастацтва ў Полацку

16.05.2026 10:00 - 31.08.2026 18:00 музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я (вул. Войкава, 1)

Выстава «FONART FEST: футбол як мастацтва» ў Мінску (3+)

15.07.2026 10:00 - 06.09.2026 17:00 галерэя Савіцкага (пл. Свабоды, 15)

Выстава «Марк Шагал. Над горадам» у Віцебску

16.07.2026 16:00 - 14.09.2026 18:00 Ратуша (вул. Леніна, 36)

Фэст нямога кіно і сучаснай музыкі КІНЕМО ў Брэсце

07.08.2026 21:00 - 09.08.2026 23:00 дворык філармоніі (вул. Арджанікідзэ, 14)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ