Спектакль «Самае лепшае месца на свеце» ў Варшаве

25.04.2026 12:00 - 17:00 Музей Вольнай Беларусі (Foksal 11) 20 PLN
У суботу, 25 красавіка, у Музеі Вольнай Беларусі адбудзецца прэм’ера спектакліка для дзяцей і дарослых ад 5 да 105 гадоў «Самае лепшае месца на свеце».

Будзе два паказы — у 12:00 і 15:00.

Разам з героямі спектакля вы рушыце проста ў самае сэрца палескіх балот — месца дзіўнае, жывое і поўнае нечаканых сустрэч.

Тут, сярод шолаху травы і камарынага звону, увесь час нешта адбываецца!

То нехта праскочыць, то нешта плюхнецца, а то і новы сябар знойдзецца.

Гэта вясёлая і цёплая гісторыя пра сяброўства, давер і пра тое, як кожнаму хочацца знайсці сваё месца ў вялікім свеце. Пра тое, што невядомае — не заўсёды страшнае, а часта вельмі нават цікавае. Бо часам менавіта там, дзе ўсё выглядае дзіўна і незнаёма, можна адшукаць нешта вельмі сваё...і адкрыць для сябе цэлы сусвет.

Напрыканцы маленькіх гледачоў чакае творчая майстэрня.

Уваход — данат у 20 злотых.



Вам можа быць цікава

Выстава Аляксандры Галенка «Казкі на ноч» у Заслаўі

09.04.2026 10:00 - 26.04.2026 17:00 Музейна-выставачны комплекс (вул. Рынкавая, д. 4)

«Relikt» ва Уроцлаве

25.04.2026 (20:00 - 22:00) Alive (Kolejowa 12)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ