Спектакль Святланы Бень «Дзверцы ў сэрца» ў Стакгольме

12.01.2025 13:00 - 17:00 кнігарня «Інтэрбок» (Hantverkargatan 32) 175 крон



12 студзеня, у нядзелю Святлана Бень запрашае на камерны спектакль для ўсёй сям’і «Дзверцы ў сэрца».






Дата: 12 студзеня 

Час: 13.00 і 16.00 (час мясцовы)

Месца: кнігарня «Інтэрбок», Hantverkargatan 32, Стакгольм 




Вас чакае калядная гісторыя, якая расказвае пра тое, як усё было насамрэч шмат-шмат гадоў таму.

 Ці, можа, адбываецца прама тут і зараз? 

Кардонныя фігуркі тэатра ценяў, вершы і музыка, марудлівы аповед. 

Усе падзеі разгорнуцца прама ў асяродку Віфлеемскай зоркі, якую па традыцыі насілі ў гэты вечар, запальваючы ўсярэдзіне яе свечкі і агеньчыкі.

 Гісторыю пакажа і раскажа Света Бень з музычнай падтрымкай Ліны Хэсэ. 



Квіткі — 175 крон. Запісацца і аплаціць квіткі можна праз мэйл info@interbok.se, у краме «Інтэрбок» ці па спасылцы (дастаўка — самавываз).






Вам можа быць цікава

Выстава Арлена Кашкурэвіча ў Полацку

20.05.2026 10:00 - 30.04.2027 18:00 мастацкая галерэя Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка (вул. Стралецкая, 4A-4)

Спектакль «Мінскае мора» ў Кракаве (16+)

15.09.2026 (19:00 - 20:20) Małopolski Ogród Sztuki (Rajska 12)

Слава Камісаранка ў Варшаве (18+)

17.09.2026 (20:00 - 22:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Спектакль «Мастак. Вяртанне ў Віцебск» у Віцебску

26.09.2026 (17:00 - 19:00) тэатр «Лялька» (вул. Пушкіна, 2)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ