Спектакль «Віця» ў Бельску Падляшскім

16.06.2025 - 18.06.2025 12:00 - 12:00 Бельскі дом культуры (ul. 3 Maja 2) ад 10 злотых


 16 і 18 чэрвеня, у панядзелак і сераду, у Бельску Падляшскім адбудзецца паказ спектакля спектакля «Віця» да 100-годдзя нарадзін беларускага паэта Віктара Шведа. 





Ён нарадзіўся 23 сакавіка 1925 года ў вёсцы Мора. 

Мы памятаем яго перш за ўсё як аўтара дзіцячых кніг. Ягоная дзіцячая паэзія ўтрымлівае ноткі гумару, якія адначасова і забаўляюць, і вучаць.

 Што будзе, калі група сучасных дзяцей патрапіць у свет фантазіі з паэзіі Віктара Шведа? 

Атрымаецца штосьці неверагоднае, калі можна спалучыць традыцыі з сучаснасцю, рэп з колавай лірай, а стол дыджэйскі стварыць з канфорак кухоннай пліты. 

Якім было дзяцінства Віктара Шведа? 

Паэт нарадзіўся між іншым 100 гадоў таму! З тых часоў некаторыя рэчы змяніліся... 

А можа, гісторыя пра дзіцячыя фантазіі, мары і смеласць іх здзяйсняць — гэта ўніверсальныя рэчы? 


Расклад паказаў такі:
 

 16 чэрвеня ў 12:00 — спектакль для дзіцячых садкоў і школьных груп (квіткі коштам 10 злотых замаўляйце ў Цэнтры беларускай культуры ў Беластоку, тэл. 537 742 000, мэйл andrzej.danieluk@ckb.bialystok.pl); 

 16 чэрвеня ў 18:00 — для індывідуальных гледачоў (квіткі коштам 20 злотых бярыце ў Культурным цэнтры Бельска, панядзелак—пятніца, 8:00–16:00, тэл. 85 730 34 14). 

18 чэрвеня ў 9:00 i 11:00 — спектаклі для груп са школ і садкоў (квіткі коштам 10 злотых замаўляйце ў Цэнтры беларускай культуры ў Беластоку, тэл. 537 742 000, мэйл andrzej.danieluk@ckb.bialystok.pl).



Вам можа быць цікава

Фэст аўтарскага тэкстылю «ТэкСтыльны букет» у Мінску

17.06.2025 18:00 - 17.08.2025 20:00 Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў (вул. Някрасава, 3)

Выстава «Fragmenty» ў Варшаве

17.07.2025 19:00 - 03.08.2025 20:00 Музей Вольнай Беларусі (Foksal 11)

Выстава пінхол-фатаграфіі ў Брэсце

22.07.2025 19:00 - 05.08.2025 21:00 кавярня «Таполі» (вул. 17 Верасня, 5)

Выстава «Акварэль. Варыяцыі» ў Мінску

24.07.2025 17:00 - 29.09.2025 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ