Спектакль «Віця» ў Гайнаўцы

11.06.2025 - 12.06.2025 13:30 - 12:00 Hajnowski Dom Kultury (ul. Tamary Sołoniewicz 4) ад 10 злотых

 

11 і 12 чэрвеня, у сераду і чацвер, у Гайнаўцы адбудзецца паказ спектакля спектакля «Віця» да 100-годдзя нарадзін беларускага паэта Віктара Шведа. 





Ён нарадзіўся 23 сакавіка 1925 года ў вёсцы Мора. 

Мы памятаем яго перш за ўсё як аўтара дзіцячых кніг. Ягоная дзіцячая паэзія ўтрымлівае ноткі гумару, якія адначасова і забаўляюць, і вучаць. 

Што будзе, калі група сучасных дзяцей патрапіць у свет фантазіі з паэзіі Віктара Шведа? 

Атрымаецца штосьці неверагоднае, калі можна спалучыць традыцыі з сучаснасцю, рэп з колавай лірай, а стол дыджэйскі стварыць з канфорак кухоннай пліты. 

Якім было дзяцінства Віктара Шведа? Паэт нарадзіўся між іншым 100 гадоў таму! З тых часоў некаторыя рэчы змяніліся... 

А можа, гісторыя пра дзіцячыя фантазіі, мары і смеласць іх здзяйсняць — гэта ўніверсальныя рэчы? 


Расклад паказаў такі:
 

 11 чэрвеня ў 13:30 — арганізаваныя групы (квіткі коштам 10 злотых замаўляйце ў Цэнтры беларускай культуры ў Беластоку); 

 11 чэрвеня ў 18:00 — для індывідуальных гледачоў (квіткі коштам 20 злотых бярыце ў Гайнаўскім доме культуры). 

 12 чэрвеня ў 9:00 i 11:00 — спектаклі для груп са школ і садкоў (квіткі коштам 10 злотых замаўляйце ў Цэнтры беларускай культуры ў Беластоку). 




Вам можа быць цікава

Выстава «Графічныя афарызмы Міхаіла Лісоўскага» ў Мінску

17.03.2026 16:00 - 31.12.2026 17:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Выстава Аляксандра Шапо «Партрэт сучасніка» ў Мінску

23.07.2026 16:00 - 15.08.2026 19:00 музей-майстэрня Заіра Азгура (вул. Азгура, 8)

«Беларускія мастакі ў выгнанні» ў Вене

09.08.2026 11:30 - 30.08.2026 17:00 St.-Elisabeth-Kirche der Pfarre zur Frohen Botschaft (St.-Elisabethplatz 9)

Баль у Гомелі

15.08.2026 (16:00 - 20:00) набярэжная р. Сож (пляцоўка каля Лебядзінай сажалкі)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ